Азёры (, ) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)Решение Гродненского районного Совета депутатов от 17.03.2009 № 163 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Гродненского района в агрогородки» у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на заходніх берагах азёраў Рыбніца і Белае. Адміністрацыйны цэнтр Азёрскага сельсавета.
Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Гродна, за 17 км на поўнач ад Скідзеля, на аўтадарогах і .
Гісторыя Каля вёскі (1—3 км) знаходзіцца археалагічныя помнікі: стаянкі і селішча.
Упершыню згадваецца ў 1398 годзе як «двор князя Вітаўта». У XV—XVII стагоддзях — велікакняжацкае ўладанне, цэнтр воласці. У 1518 годзе Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу (арэндны залог) гарадзенскаму старасце Юрыю Радзівілу. У 1555 годзе азёрскім каралеўскім намеснікам (т. б. да таго часу Азёры ізноў перашлі дзяржаве) стаў Себасцян Дыбоўскі. У адпаведнасці з прывілеем 1568 года вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі. У 1679 годзе на Рынку быў пабудаваны новы драўляны касцёл імя Маткі Боскай Ружанцовай, замест спаленага маскоўскім войскам. Касцёл гэты быў адноўлены ў 1779 годзе коштам караля Станіслава Аўгуста. У канцы XVIII стагоддзя Азёры набыў вядомы навуковец, авантурыст і філантроп Міхал Валіцкі. Ён заснаваў у Азёрах суконную фабрыку (1807) і папяровую фабрыку (1809). Пасля паўстання 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны, а яго ўладальнік — граф Леапольд Валіцкі — сасланы ў Сібір. У XVIII стагоддзі у Азёрах была пабудавана драўляная , а у пачатку XIX стагоддзя — малітоўная яўрэйская школа (не захаваліся). У 1878 годзе Азёры мелі 1013 жыхароў, сярод іх 508 яўрэяў. У пачатку XX стагоддзя замест старой драўлянай праваслаўнай царквы пабудавалі мураваную царкву Ушэсця. Каля Азёр помнікі археалогіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (VIII—V і III тысячагоддзі да н.э.) і курганныя магільнікі.
У 1919—1939 гадах — у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
11 лютага 1972 года да вёскі далучана суседняя вёска КамчаткаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 426 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 235, мяшчан-хрысціян і сялян 181; 1878 год — 1013 чал., з іх 508 яўрэяў; 1897 год — 3283 чал. XX стагоддзе: 1921 год — 1755 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.; 1989 год — 2447 чал.
Славутасці
Царква Св. Духа Касцёл Хрыста Валадара Могілкі старыя каталіцкія Магіла паўстанцаў 1863—1864 гг.
Страчаная спадчына Царква
Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Шышко (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Азёрскі сельсавет (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна