Багда́наўскае — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Крывінка (выцякае з возера), за 5 км на паўночным-захадзе ад горада Сянно.

Плошча 1,19 км². Найбольшая глыбіня 16,2 м, сярэдняя 7,7 м. Даўжыня 3,37 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі каля 8 км. Аб’ём вады 9,1 млн. м³. Плошча вадазбору 89,4 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, месцамі да 10 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй — пад лесам. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбакаводная — ілістая. Амаль чвэрць плошчы дна выслана расліннасцю. Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 2 ручаі; злучана пратокай з возера Сянно.

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, жэрах, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Багданава, Запруддзе, Лука. Паміж Багданаўскім возерам і возерам Сянно пралягае аўтамабільная дарога .

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — 480 с.

Спасылкі Багданаўскае возера

Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Крывінкі