Сінантропныя арганізмы, сінантропы, сінантропныя віды (ад інш.-грэч. σύν — разам і ἄνθρωπος — чалавек) — жывёлы (не прыручаныя), расліны і мікраарганізмы, лад жыцця якіх звязаны з чалавекам і яго жыллём, напрыклад, прусакі, пакаёвыя мухі, дамавыя мышы, пасцельныя блашчыцы.

Унутраныя і вонкавыя паразіты чалавека, напрыклад, гельмінты, кляшчы, блохі, камары, мухі могуць быць поўнымі сінантропнымі арганізмамі (калі жывуць у жыллі чалавека) ці частковымі (вандроўныя сабакі) сінантропнымі арганізмамі (калі жывуць па-за жыллём чалавека, але ў населеным пункце).

Адны сінантропныя арганізмы — многія бесхрыбетныя і пазваночныя — знаходзяць у дамах не толькі прытулак і спрыяльны мікраклімат, але і ежу. Іншыя, напрыклад, ластаўкі і стрыжы, карыстаюцца пабудовамі толькі як прытулкамі.

Некаторыя расліны з’яўляюцца сталымі спадарожнікамі чалавека. Яны пасяляюцца на пасаджаных чалавекам палях, альбо паблізу чалавечага жылля. Сюды адносяцца, напрыклад, крапіва, , блёкат (Hyoscyamus niger), і іншыя. Сінантропная расліннасць палёў заключае ў сабе іншыя віды, такія, як, напрыклад, розныя лябёды (Chenopodium), васілёк (Centaurea cyanus), куколь (Agrostemma grithago), ясноткавыя (Stachys, Galeopsis) і іншыя.

Сінантропныя арганізмы можна падзяліць на дзве групы: Аблігатныя ці абавязковыя, якія моцна залежаць ад чалавека і за яго межамі паселішчаў не жывуць. Яны перамяшчаліся разам з людзьмі ў час асваення новых зямель і, такім чынам, сур’ёзна пашырылі арэал, асабліва гэтаму спрыяла развіццё марскога, наземнага і паветранага транспарту. Да аблігатных арганізмаў адносяць дамавую мыш, шэрых і чорных варон, шызых галубоў, дамавых вераб’ёў, блашчыц, фараонавых мурашак, рудых і чорных тараканаў. Факультатыўныя ці магчымыя (напрыклад, звычайная палёўка, некаторыя дробныя драпежнікі, птушкі), якія слабей залежаць ад чалавека, імкнуцца пазбягаць населеных пунктаў, жывуць на пасевах і пасадках.

Гл. таксама Рудэральныя расліны Гемерафілы

Літаратура