«Правака́цыя» — беларускі панк-рок гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагоддзя. Заснавальнікам і лідарам гурта быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песень і з’яўляўся вакалістам. Тэксты песняў маюць найперш іранічна-палітычны характар, уяўляюць сабой своеасаблівы творчы пратэст.

Гісторыя Гурт быў створаны ў 1993 годзе, дэбют адбыўся на першым фестывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Мінску. У гады існавання гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фестывалях, сярод якіх варта адзначыць «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!», усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. Акрамя Мінска гурт граў у Магілёве, Лагойску, Талачыне. Апошні канцэрт «Правакацыі» быў дадзены ў 2000 годзе ў мінскім клубе «Медыўм» сумесна з беларускім гуртом Hate to State і ірландскім Call Center. 22 лютага 2003 гурт уз’яднаўся, каб даць яшчэ адзін канцэрт, які адбыўся ў Талачыне.

Удзельнікі За час існавання «Правакацыі» ў яе складзе грала 11 музыкаў. Фактычна, адзіным нязменным чальцом гурта з’яўляўся «Алежка» — Альгерд Бахарэвіч.

Альгерд Бахарэвіч: спеў, тэксты Уладзімір Лушчынскі: ударныя Вольга Краўцова: бас-гітара (1999—2000) Паляжаеў Мікалай: бас-гітара (1997—1999) Андрэй Бараноўскі: гітара Максім Баравікоў: гітара Сяржук Мядзелка: спеў

Альбомы У 1999 годзе гуртом быў запісаны і выдадзены адзіны студыйны альбом пад назвай «Звычайная раніца». Больш раннія запісы рабіліся ў хатніх умовах і распаўсюджваліся толькі сярод знаёмых. Альбом «Звычайная раніца» ўключае 8 кампазіцый:

«Карычневае» «Не занадта» «Шэф у гістэрыцы» «Квітней, мая Быдляндыя» «Тан’я» «I Wanna Be Your Dog» «Нацыянальны сход» «Адчай»

Спасылкі

Фота з канцэрту ў Талачыне гурта «Правакацыя» Правакацыя на Last.fm

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе