Аркадзь Пятровіч Гайдар (, сапраўднае прозвішча — Голікаў, 9(22).1.1904, Льгоў, цяпер Курская вобласць — ) — савецкі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Дзіцячыя гады правёў у Арзамасе. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы. У 16 гадоў камандаваў палком. Быў некалькі разоў паранены. З прычыны кантузіі сышоў з арміі ў 1924 годзе. Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Аповед «РВС» (1926) шмат у чым вызначыў далейшы літаратурны шлях.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў пасланы на фронт спецкарам «Камсамольскай праўды». Увосень 1941 года, трапіўшы ў акружэнне, апынуўся ў тыле ворага, стаў кулямётчыкам партызанскага атрада. Пахаваны ў Каневе, дзе ўсталяваны помнік пісьменніку. Па асноўных твораў Гайдара створаны кінафільмы. Кнігі Гайдара перакладзены на іншыя мовы. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі.
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі-франтавікі