Новы год святкуюць амаль усе народы свету паводле прынятых у іх гадавых календароў і сістэм злічэння часу, такім чынам адзначаюць сканчэнне аднаго года і пачатак наступнага. Надыход Новага года адзначалі са старажытнасці, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэння прыроды. У кожнага народа ёсць свае навагоднія традыцыі і абрады.
Новы год у Беларусі, Польшчы, Літве і Украіне адзначаюць 1 студзеня паводле юліянскага календара з 1362 года. У XXI ст. Новы год святкуюць у ноч з 31 снежня на 1 студзеня паводле грыгарыянскага календараИванов Е. История праздников Нового года и Рождества.
У большасці краін Еўропы адзначаць Новы год 1 студзеня пачалі ў XV—XVI стагоддзях. У Маскоўскай дзяржаве ў 1699 годзе цар Пётр I загадаў адзначаць Новы год на еўрапейскі лад.
Традыцыйныя навагоднія персанажы ў Расіі і русіфікаваных краінах — Дзед Мароз і Снягурка.
Гл. таксама Стары Новы год
Спасылкі
Беларускі Новы год: абрады, прыметы, традыцыі Новы Год спяшаецца ў госці Як віншуюць з Новым годам рознымі мовамі свету? Як святкуюць Новы год ў розных краінах свету Як самому зрабіць навагоднія цацкі? Як сустракаюць Новы год ў свеце? Адлік да Новага Года
Катэгорыя:Зімовыя святы