Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Равенскі (, маёнтак Капланцы , цяпер Мінскай вобласці — , , ) — беларускі , , музычны крытык.

Біяграфія Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (1913—1915), скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у Навагрудку. Збіраў народныя песні Навагрудчыны (архіў загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны). 3 1919 года ў Мінску, кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра. Удзельнічаў у экспедыцыі, арганізаванай Інстытутам беларускай культуры для збору народных песень на Случчыне ў 1921 годзе. З 1923 года ў Маскве, дзе падтрымліваў цесную сувязь з беларускім асяродкам, асабліва з Уладзімірам Дубоўкам, які значна паўплываў на яго творчасць. 3 1930 года выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. У 1938 годзе выключаны з Саюза кампазітараў БССР

Падчас нацысцкай акупацыі рэгент царкоўнага хору ў Чэрвені (Ігумене). 3 1944 года ў Германіі. У лагеры для перамешчаных асоб кіраваў хорам, арганізаваў Беларускі жаночы ансамбль. З 1950 года ў Бельгіі. Запрошаны у Лёвенскі універсітэт, дзе стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі. Супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (БІНІМ).

У апошнія гады захварэў на рак. Пахаваны ў Лёвене. Помнік на магіле зрабіў Міхась Навумовіч.

Творчасць Падрыхтаваў да друку рукапіс «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе). Музычную і кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1920-я г. Яго творчасць цесна звязана з беларускім фальклорам, па мастацкіх поглядах быў блізкі да літаратурна-мастацкага аб’яднання «Узвышша».

Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М. Багдановіча («Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло (гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага («Ах ты, Нёман-рака»), З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), беларускай оперы «Браніслава» (лібрэта У. Дубоўкі; у 1930 годзе опера канфіскавана). Аўтар першай беларускай аперэты на словы В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты», музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы Н. Арсенневай). Кампанаваў рэлігійную музыку.

У маскоўскі перыяд жыцця захапіўся фугай, блізкай да беларускай народнай музыкі. Падчас нямецкай акупацыі напісаў музыку для «Пагоні».

У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі (на гэтай пасадзе яго змяніў Канстанцін Кіслы), з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.

Бібліяграфія Жыцьцяпіс // Спадчына. 2000. № 4.

Літаратура Адамовіч А. Лірнік краіны ветлай: (3 успамінаў пра Міколу Равенскага) // Беларуская моладзь. 1961. № 12; 1962. № 1. 3, 4, 6; 1963. № 17.

Дубоўка У. Беларускі кампазітар Мікола Равенскі // Узвышша. 1928. № 3; Мдзівані Т., Сергіенка Р. Кампазітары Беларусі. — Мн., 1997; Скорабагатаў В. Зайгралі спадчынныя куранты. — Мн., 1998; Чаркасава, Дз. Альфа і амега яго жыцця / Полымя. — 1992. — № 12. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мн.; Мюнхен, 1999; Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006.

Спасылкі Равенскі Мікола. Жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. — Нью-Ёрк, 1999. — С. 193—197. // на pawet.net

Катэгорыя:Імігравалі ў Бельгію з Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Бельгіі Катэгорыя:Імігравалі ў Германію з Беларусі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Музычныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Музычныя крытыкі СССР