Міха́сь Клімко́віч (Міхаі́л Мікала́евіч; , в. Сялітранка, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — , Мінск) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы».
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гадах — старшыня арганізацыйнага камітэта, а ў 1934—1939 гадах — першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 1936 годзе, у час палітычных рэпрэсій, быў абвінавачаны ў сувязях з «трацкістамі і нацдэмамі», таму спрабаваў скончыць жыццё самагубствам (перарэзаў сабе горла).
У 1943—1947 гадах быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым — у Мінску. Літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР (1947—1954).
Член РКП(б) з 1920 года. Старшыня рэвізійнай камісіі КПБ (1930—1932). У 1932—1937 гадах кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1931—1938 гадах.
Памёр 5 лістапада 1954 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творы
Паэма «14 слуцкіх» Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам» Драматычная трылогія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы) П’еса «Адплата» Лібрэта да опер і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары», аднаактовак «На віленскім шляху», "На скрыжаванні дарог, «Маленькая хмарка» Пераклады на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх аўтараў і інш.
Друкаваўся з 1926 года.
Аўтар слоў да песні Несцера Сакалоўскага «Мы, беларусы» (1944), зацверджанай Дзяржаўным гімнам БССР (1955)Почему создание и утверждение Государственного гимна БССР растянулось на 11 лет // TUT.BY 24 октября 2015..
У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы Міхася Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 годзе выдадзены Збор твораў у 2 тамах.
Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1962).
Сям’я Жонка — Марыя Язэпаўна Клімковіч (25.01.1905 — 29.10.1996). Дачка — Мая Міхайлаўна Клімковіч (1927—2014)Памерла Мая Клімковіч // сайт «Наша Ніва», 23 верасня 2014. Дачка — Святлана Міхайлаўна Клімковіч (26.08.1935 — 27.01.2001).
Крыніцы
Літаратура
Міхась Клімковіч //
Спасылкі «Мы, беларусы!» (Частка 1) // «Крупскі веснік», 28 студзеня 2019 «Мы, беларусы!» (Частка 2) // «Крупскі веснік», 8 лютага 2019 Максім Клімковіч: Павінен быць іншы гімн // «Новы Час», 22 снежня 2015 Семейный альбом. Путешествие с Максимом Климковичем // «СБ», 13 кастрычніка 2010
Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ