Ян (Івашка) Гаштольд (? — ) — староста дарсунскі, маршалак надворны вялікіх князёў ВКЛ Вітаўта і Свідрыгайлы, намеснік смаленскі (1436-40), ваявода трокскі (з 1440), віленскі (з 1443). Сын Андрэя Гаштольда.
Біяграфія
На Гарадзельскім сойме (1413) прыняў герб «Габданк», удзельнічаў у заключэнні Мельнскага пагаднення (1422), падтрымаў Свідрыгайлу ў яго барацьбе супраць Ягайлы, а ў 1432 г. — Жыгімонта Кейстутавіча ў барацьбе супраць Свідрыгайлы. У 1440 г. узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абрання вялікім князем сына Ягайлы Казіміра, стаў яго выхавальнікам і фактычна правіцелем ВКЛ. Пасля таго як у 1446 г. Казімір абраны і каралём Польшчы, перайшоў у апазіцыю да яго. Рыхтаваў планы да дзяржаўнага перавароту.
Апроч Геранён, валодаў атрыманымі ад вялікіх князёў Меднікамі пад Вільняй, Тыкоцінам на Падляшшы, Дзевянішкі і Жослямі ў сучаснай Літве, Дарагабужам у Смаленскай зямлі, Палоннай на Валыні.
Сям’я Ян быў сынам Андрэя Гаштольда і дачкі , заснавальніка роду .
Быў двойчы жанаты, ад першага шлюбу з Даротай з Завішаў меў сыноў Войцеха, Марціна і Юрыя, а таксама дачок Марыю ды Аляксандру. Другая жонка — Альжбета з Друцкіх-Трабскіх.
Радавод
Літаратура А. П. Грыцкевіч. Гаштольды // W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923 T. 6.
Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Старосты дарсунскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Ян Катэгорыя:Намеснікі смаленскія