Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна, звязвае Прывакзальную плошчу з пл. Леніна. Названая ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Працягласць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтр грамадскага жыцця горада.

Гісторыя Першапачаткова ў XIV ст. тут праходзіў шлях з Гродна праз княжацкую вёску Гарадніцу ў Верцялішкі — радавы маёнтак кашталяна гродзенскага замка Давыда Гарадзенскага.

У 1760—1780-я гады забудоўвалася як галоўная вуліца каралеўскага прадмесця Гарадніцы. У гэты час вуліца мела назву Раскоша (ад назвы адной з гродзенскіх корчмаў). Іншыя назвы: Верцяліска, Езерска, Садовая, Басняцкая, Мураўёўская. У часы кіравання гродзенскага старосты А. Тызенгаўза тут былі пабудаваны першыя на Беларусі 20 тыпавых драўляных з мураванымі фасадамі жылых дамоў для рабочых каралеўскіх мануфактур (захаваўся адзін з іх — дом № 37, так званая «хатка майстра», 1771), будынак медыцынскай школы (зараз адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызенгаўза і батанічны сад.

У 1802 годзе Гарадніца была падпарадкавана гарадской юрысдыкцыі, але інтэнсіўна вуліца пачала забудоўвацца ў 1860—1880-я гады пасля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург — Варшава (звязала вакзал з цэнтрам і стала важнай гарадской магістраллю).

У 1920 названа ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая жыла тут з 1894 да 1910. У 1930-я будаваліся 2—3-павярховыя каменныя дамы і аднапавярховыя драўляныя.

У час Другой сусветнай вайны многія будынкі былі пашкоджаны. Значныя змены ў архітэктурным абліччы вуліцы адбыліся ў 1960—1980-я гады, калі былі разбураны помнікі архітэктуры — будынкі кантрольнай палаты (пач. XIX ст.), чыгуначнага вакзала (1864), шэраг пабудоў з часоў Тызенгаўза. Узведзеныя на іх месцы 9-павярховы будынак аблвыканкама, 9—12-павярховыя жылыя дамы ўнеслі дысананс у архітэктурны ансамбль вуліцы.

Забудова Захаваліся помнікі архітэктуры XVIII — пачатку XX ст.: будынкі медыцынскай школы, паштовага ведамства, акруговай лячэбніцы, дом віцэ-губернатара, жаночай гімназіі, Пакроўская царква, жылыя дамы (канец XIX — пач. XX ст.).

№ 1 — № 3 — 9-павярховы будынак Гродзенскага аблвыканкама. № 3 к. 1 — двухпавярховы палац віцэ-губернатара (1803) — № 4 — № 8 — № 9 — Будынак Гродзенскай акруговай лячэбніцы, пазней паштова-тэлеграфная кантора — № 11 — № 15 — № 17 — № 19 — № 20 —

№ 22 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1893), цяпер корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — № 23 — Пакроўскі кафедральны сабор (1904—1905) — № 28 —

№ 30 — Дом стралка, пасля Дом афіцэраў (1934—1936; архітэктар Станіслаў ГрахоўскіИстория одного здания: Дом офицеров в Гродно) № 34 — № 35 — № 35а — № 37 — Домік майстра (1765, арх. Іаган Мёзер) — № 45 — № 47 —

Славутасці Бюст Э. Ажэшкі (1929) —

Адноўлены дом Элізы Ажэшка, пастаўлены помнік Янку Купалу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна