Жэле () — харчовы калоідны раствор, звычайна на аснове фруктаў, у які дадаюць жэлацін, таму пры астыванні маса прымае студзяністы стан.
Таксама жэле гатуюць з вываркай жэлаціну з цялячых ног і галоў. Салодкія жэле называюць , у адрозненне ад мясных або несалодкіх жэле, якія называюць (з якога скажоныя назвы ланспік, або нават ланшпіг), як і пакрытыя імі стравы, якія па-беларуску называюць заліўнымі.
Фруктовыя жэле з садавіны і пладоў, якія змяшчаюць шмат пектыну, можна вырабляць і без жэлаціну, бо пекцін таксама надае масе студзяністы стан. Найчасцей такія жэле робяць з кіславатых яблыкаў, напрыклад антонаўскіх, потым могуць афарбоўваць іх шпінатам у зялёны колер, або кармінам — у чырвоны.
Гл. таксама
Бланманжэ
Катэгорыя:Кулінарыя