Дыхтаў — гара ў горнай сістэме Вялікага Каўказа. Вышыня 5204 м.
Этымалогія Назва паходзіць з карачаева-балкарскай мовы «Дых тау» і даслоўна перакладаецца як «зубчастая гара».
Фізіка-геаграфічная характарыстыка Дыхтаў размешчана на мяжы Грузіі і Кабардзіна-Балкарыі (Расія) і ёсць другой па вышыні горнай вяршыняй Расіі пасля Эльбруса.
Рэльеф гары круты і небяспечны: на ёй шмат практычна стромых схілаў, па якіх часта праходзяць каменяпады і снежныя лавіны. Узімку на гары трываюць вельмі нізкія тэмпературы.
Сама горная сістэма ўяўляе з сябе пірамідальны масіў з крышталічных парод з выражанымі Галоўнай (5204,7 м.) і Усходняй (5180 м.) вяршынямі, падзеленымі вузкай крутой седлавінай.
Маршруты ўзыходжання Дыхтаў адна з самых маланаведвальных і небяспечных гор.
Аднак на Дыхтаў пракладзена больш за 10 альпінісцкіх маршрутаў. Мінімальная складанасць 4А (па расійскай класіфікацыі) і 5.4 (па дзесятковая сістэме Ёсеміці (YDS)).
Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейснена ў 1888 годзе Альбертам Мамеры і Зарфлу па паўднёва-заходнім грэбені.
Крыніцы
Катэгорыя:Горныя вяршыні Каўказа