Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка (20 мая 1962, Ваўкавыск, БССР — , Уладзімірская вобласць) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія Аляксандр Дзядзюшка нарадзіўся 20 мая 1962 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці БССР.
У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, дэкламаваў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасля школы не атрымалася: год працаваў аўтаслесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флоце (на кабелеўкладчыку «Данецк»). Пасля службы год працаваў цэхавым фізкультурным арганізатарам на заводзе ЗІЛ. Наступным летам паступіў у Горкаўскае тэатральнае вучылішча, якое скончыў праз 3,5 гады. Паўгода працаваў у тэатры Мінска, затым шэсць сезонаў ва Уладзімірскім драматычным тэатры (больш паловы роляў — галоўныя).
Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў ваеннай камедыі «ДМБ». Першая сур'ёзная роля — у «Дырэкторыі смерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў серыяле Ігара Талпы «Аператыўны псеўданім». Пазней здымаўся ў вострасюжэтных тэлесерыялах.
Загінуў 3 лістапада 2007 года ў аўтакатастрофе разам з сям'ёй (жонкай і сынам). Аляксандр Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.
Аляксандр Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках ў Маскве разам з жонкай Святланай Чарнышковай і сынам Дзмітрыем Дзядзюшка.
Фільмаграфія 1997 — Злодзей 1999 — тэлесерыял Дасье дэтэктыва Дуброўскага «Кошт галавы», 1999 — тэлесерыял Дырэкторыя смерці «Ход ферзем», 1999 — Сямейныя таямніцы 2000 — ДМБ 2000-2004 — тэлесерыял Марш Турэцкага «Небяспечна для жыцця», прымаў удзел ва ўсіх сезонах 2003 — Чорны мяч 2001 — Лялька 2003 — тэлесерыял Дружная сямейка 2003 — Таямніца галубай даліны 2003 — тэлесерыял Аператыўны псеўданім 2003 — тэлесерыял Спецназ 2004 — тэлесерыял Сармат 2005 — Каманда чэмпіёнаў 2005 — Хлопцы з сталі 2005 — Замах (серыял?) 2005 — тэлесерыял Аператыўны псеўданім-2 2005 — Расійскі бізнес 21 стагоддзя 2006 — Афіцэры 2006 — Псеўданім «Албанец» 2007 — Я шпік 2007 — Тарас Бульба 2007 — Вячэрняя казка 2007 — Калі ты мяне чуеш 2008 — Псеўданім «Албанец»-2
Прэміі і ўзнагароды
Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акцёрская праца» (пасмяротна) за фільмы «Псеўданім „Албанец“», «Сармат», «Аператыўны псеўданім».
Спасылкі Афіцыйны сайт памяці акцёра
Катэгорыя:Выпускнікі Горкаўскага тэатральнага вучылішча Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах