Новы свет — гістарычны раён горада Гродна, узнік у канцы XIX ст. у паўночнай частцы горада. Адметны рознастылёвай сядзібнай забудовай з жылымі дамамі ў стылі мадэрну іканструктывізму.
Раён знаходзіцца паміж вуліцамі Горкага і Ажэшкі. Ён пачаў забудоўвацца яшчэ ў 1770—я гады, у часы гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза. Верагодна, першай вуліцай раёна магла быць Акадэмічная. Спачатку ён ахопліваў фактычна прадмесці на тэрыторыі сучасных вуліц Акадэмічнай, Багдановіча, Батанічнай, Валковіча, 1-га мая і 17-верасня, а па-сапраўднаму пераўтварыўся ў гарадскі раён у другой палове XIX стКалектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 33—34. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8..
Пачаткам гісторыі Новага свету можна лічыць 24 чэрвеня 1875 года, калі прадмесце было ўключана ў рысы горада ГроднаЧернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 4. — 68 с..
Свой асаблівы выгляд раён набыў у 1920-30-я гады, калі склаўся ансамбль драўляных і мураваных асабнякоў у стылях канструктывізму, мадэрну, неабарока, з элементамі неакласіцызму і вялікай колькасцю драўляных разных дэталяў.
Змаганне за захаванне Новага свету Раён у 2006 годзе апынуўся пад пагрозай страты свайго аўтэнтычнага аблічча, калі гарадскія ўлады пачалі прасоўваць ідэю зносу часткі будынка. Так быў страчаны адметны будынак, вядомы сярод гродзенцаў як «Гарачы хлеб» — помнік канструктывізму 1930—х гадоў, які размяшчаўся на вуглу вуліц 17 Верасня і Горкага.
У межах кампаніі па захаванні Новага свету гродзенскія краязнаўцы, гісторыкі і актывісты праводзілі пленэры, рыхтавалі публікацыі і звароты да ўладаў, спрабавалі правесці мясцовы рэферэндум. У 2008 годзе рэжысёр Арцём Лобач зняў 14-хвілінны дакументальны фільм "Гродна. Новы свет".
Вядомыя жыхары У Новым свеце ў розныя часы жылі прадстаўнікі творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі, лекары, чыноўнікі.
Сярод іх:
Максім Багдановіч Ян Каханоўскі Станіслаў Жыўна Вацлаў Пануцэвіч Зоф’я Налкоўская Эдвард Лістоўскі Сяргей Прытыцкі
Зноскі
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гродна