Уільям Батлер Ейтс () (13 чэрвеня 1865 — 28 студзеня 1939) — ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1923).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1865 годзе ў прадмесці Дубліна, сын мастака Джона Батлера Ейтса і Сузан Мэры Палексфэн. У 1868 годзе сям’я пераязджае ў Лондан, дзе пасяляецца ў Бэдфард-парку, т.зв. «вёсцы прэрафаэлітаў», сярод якіх пачынаў Джон Батлер Ейтс. У 1881 годзе сям’я вяртаецца ў Дублін. Уільям Батлер Ейтс наведвае Муніцыпальную школу мастацтваў, дзе знаёміцца з Джорджам Расэлам, будучым паэтам і мастаком, які прыахвоціў Ейтса да вывучэння акультнай веды.
У 1885 годзе ў «Дублінскім універсітэцкім аглядзе» апублікаваны першы твор Ейтса — паэтычная драма «Выспа стодаў» (The Island of Statues). Ва ўніверсітэцкім дыскусійным клубе ў 1886 годзе пазнаёміўся з Джонам О’Ліры, удзельнікам ірландскага рэспубліканскага руху, што моцна паўплывала на ўсю яго літаратурную творчасць.
У 1887 годзе зноў разам з сям’ёй едзе ў Лондан. Тут адбылося знаёмства з Уільямам Морысам, найбуйнейшай постаццю сярод прэрафаэлітаў. У 1889 годзе выходзіць першы том твораў «Вандраванні Ойсіна і іншыя вершы» (The Wanderings of Oisin and Other Poems). Нацыянальная міфалогія трывала асталявалася ў яго творчасці. На многія гады актрыса і заўзятая прыхільніца ірландскай незалежнасці Мод Гон стала рамантычнай гераіняй вершаў Ейтса.
У 1893 годзе выходзіць у свет зборнік апавяданняў «Кельцкае сутонне» (The Celtic Twilight) — своеасаблівы сімвал Ірландскага Адраджэння.
Асноўныя творы «The Wanderings of Oisin», 1889 (зборнік вершаў); «The Countess Kathleen», 1892 (драма ў вершах); «The Celtic Twilight», 1893 (зборнік артыкулаў аб фальклоры Ірландыі); «The Land of Hearts Desire», 1894 (п’еса ў вершах); «A Book of Irish Verses», 1895 (анталогія ірландскіх балад); «Poems», 1895 (зборнік вершаў); «The Secret Rose», 1897 (зборнік казак); «The Wind among the Reeds», 1899 (паэма); «The Shadowy waters», 1900 (паэма, пераробленая ў драму); «Ideas of Good and Evil», 1903 (зборнік артыкулаў); «In the Seven Woods», 1903 (вершы на тэмы Ірландскага эпасу); «A Vision: An Explanation of Life Founded upon the Writings of Giraldus and upon Certain Doctrines Attributed to Kusta Ben Luka», 1925 (кніга эсэ).
Крыніцы
Беларускія пераклады Аўтабіяграфія: Фрагменты з дзённікаў за 1909 год / Перакл. Ю. Бушлякова // Крыніца. 1998. № 12 (49). Звіванне вяроўкі / Перакл. Андрэя Таболіча // Annus Albaruthenicus. № 10/2009. С. 209—213. Выбраныя вершы: пераклад з англійскай Андрэя Хадановiча, Антона Францiшка Брыля, Лявона Баршчэўскага, Ганны Янкуты / Ўільям Батлер Ейтс. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 101 с. — (Паэты планеты).
Спасылкі Творы Уільяма Батлера Ейтса на сайце інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» Творы Уільяма Батлера Ейтса на сайце інтэрнэт-часопіса «ЛітРАЖ»
Катэгорыя:Паэты Ірландыі Катэгорыя:Драматургі Ірландыі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Ірландыі Катэгорыя:Перапахаваныя