Юхан Людвіг Рунеберг (5 лютага 1804—6 мая 1877) — фінскі паэт, пісаў свае творы на шведскай мове, з'яўляецца аўтарам нацыянальнага гімна Фінляндыі.

Біяграфія

Скончыў універсітэты ў Ваасе і ў Оўлу, у апошнім працаваў як выкладчык лацінскай мовы і літаратуры. У сваёй творчасці вялікую ўвагу надаваў жыццю простага фінскага селяніна. Найлепшым творам Рунеберга ў гэтай тэматыцы з'яўляецца Bonden Paavo — твор пра селяніна з фінскай правінцыі, які з-за страты ўраджаю малоціць муку з кары дрэва і выпякае з яе хлеб. Пачатак перакладзены на беларускую мову Максімам Багдановічам. Сярод самых вядомых твораў Рунеберга — «Кароль Ф'ялар» (швед. Kung Fjalar) і цыкл вершаў «Расказы прапаршчыка Столя» (швед. Fänrik Ståhls sägner).

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў таксама Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Творы Runot (Вершы), 1830 Hirvenhiihtäjät (Паляўнічыя на лася), 1832 Runot. Toinen vihko (Вершы), 1833 Hanna (Ганна), 1836 Nadeschda ja Jouluilta (Спадзяванне), 1841 Runot. Kolmas vihko (Вершы), 1843 Kuningas Fjalar (Кароль Ф’ялар), 1844 Vänrikki Stoolin tarinat, ensimmäinen osa (Апавяданні прапаршчыка Столя, перш. частка), 1848 Vänrikki Stoolin tarinat, toinen osa (Апавяданні прапаршчыка Столя, друг. частка), 1860 Salamiin kuninkaat (Каралі ў саломе), 1863

Катэгорыя:Паэты Фінляндыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты