Рыгор Аляксеевіч Качаткоў (. вёска Шмялёўка, Цяцюшскі раён, Татарстан — ) — беларускі . Народны артыст Узбекістана (1946), народны артыст Беларусі (1954).

Біяграфія Скончыў тэатральнае вучылішча пры Яраслаўскім тэатры драмы (1924). Працаваў у тэатрах Іванава, Валгаграда, Бішкека, Ташкента, Масквы, Вільні.

У 1941 годзе акцёр Ташкенцкага тэатра Чырвонай Арміі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. З 1950 года — у Рускім драматычным тэатры Беларусі. Адначасова ў 1962—1967 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць Выконваў драматычныя і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А. Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В. Палескага), Кент («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («», «Варвары» М. Горкага), Мітрыч («» Л. Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М. Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б. Лаўранёва), Сіпаты («» У. Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л. Лявонава) і інш.

Сям’я У шлюбе з актрысай Матронай Кузьменка (1915—2003) меў дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі