Іва́н Мацве́евіч Цімчу́к () — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Нарадзіўся 14 лютага 1901 года ў сяле Грушка (цяпер — Тлумацкі раён Івана-Франкоўскай вобласці Украіны). У 1919—1926 гадах служыў у Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях Грамадзянскай вайны. У 1924 годзе Цімчук скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1929 годзе Харкаўскага камвуза працаваў спачатку эканамістам саўгаса, затым дырэктарам зверасаўгаса «Сэрвач» ў Беларускай ССР.
З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны Цімчук актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларускай ССР. З лютага 1942 года ён займаў пасаду камісара партызанскага атрада «Мсцівец» і сакратара падпольнага Лагойскага райкама УКП(б), з верасня 1943 года — спачатку камісара, а ў маі—ліпені 1944 года камандзіра 1-й антыфашысцкай партызанскай брыгады.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі» капітану Івану Цімчуку нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4354Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1.
Пасля вызвалення Беларусі Цімчук быў намеснікам старшыні Дзяржплана БССР, старшынёй Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Жыў у Мінску.
Памёр 17 кастрычніка 1982 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і «Знак Пашаны», шэрагам медалёў.
Крыніцы
Літаратура
Петрухин В. С. На берегах Дуная. — М., 1974.
Спасылкі
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР