Кіянка — гэта молат з драўніны цвёрдых парод ці гумы.

Віды кіянак Сталярная кіянка — кіянка, якая выкарыстоўваецца ў даўбёжных работах. Шырокія плоскасці паралельны адна адной. Адзін канец плоскі і злёгку нахілены, а другі злёгку закруглены. Бляхарская кіянка прызначана для кузаўных работ. Мае прамавугольную форму Барсік — цяслярскі інструмент. Ужываецца для пастаноўкі бярвён на месца. Уяўляе сабой адрэзак бярвёна, асаджаны на кол

Вырабленне кіянак Матэрыял для кіянак: граб, вяз, бяроза, дуб. Аздоба: пакрыццё пакостам. «Барсік» вырабляецца з хвоі.

Прымяненне Прымяняецца ў кузаўных работах, у цяслярскіх работах пры пастаноўцы бярвён, пры даўбёжных работах.

Літаратура Деревянные, резиновые и пластмассовые киянки // Сахаров М. Д. Инструменты сельского столяра и плотника — М.: Нива России, 1993. — С. 190—192. — 285 с.: ил. — 50 000 экз. — ISBN 5-260-00196-6.

Катэгорыя:Молаты Катэгорыя:Сталярныя інструменты Катэгорыя:Цяслярскія інструменты Катэгорыя:Слясарныя інструменты