Тамаш Францавіч Домбаль, (, в. Собаў Тарнабжэгскага павета, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Падкарпацкае ваяводства, Польшча — , Мінск, НКУС; Псеўданімы: Т. Ордан) — эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі.

Біяграфія У 1909—1914 гадах вучыўся ў Венскім і Кракаўскім універсітэтах. У 1919 годзе дэпутат польскага сейма, быў адным з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі ў ліпені 1921 года. Арыштаваны ў снежні 1921 года; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі, з 1923 года ў СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 годзе І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; намеснік генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала.

У 1922 годзе, пасля нацыяналізацыі, Барысаўскаму хрустальнаму заводу было прысвоена імя Тамаша Домбаля.

У 1926 годзе заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1932—1935 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 29 снежня 1936 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21 снежня 1956 года.

Асноўныя працы Задачи и достижения Крестинтерна. М.: Новая деревня, 1925. Кароткі нарыс развіцця народнай гаспадаркі БССР // Усе раёны БССР. Мн.: ІЭ БАН, 1933. Праграма комплекснага эканамічнага вывучэння раёнаў БССР. Мн.: ИЭ БАН, 1933. Праблема «Вялікага Дняпра» // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн. 2.

Літаратура

Спасылкі Акадэмік Домбаль Томаш Францавіч Тамаш Францавіч Домбаль у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дэпутаты Заканадаўчага сейма Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР