Узнясенскі (Ушэсценскі) манастыр — праваслаўны, пазней уніяцкі, мужчынскі манастыр у Менску. Дзейнічаў да пачатку XVIII ст.
Гісторыя Вядомы з прынамсі XV ст. Паводле энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», манастыр заснаваны пры Узнясенскай царкве вялікай княгіняй літоўскай Аленай ІванаўнайЯрашэвіч Аляксандр. Менскі Узнясенскі манастыр // ЭВКЛ. — Т. 2. — С. 290.. Аднак, у самім прывілеі вялікай княгіні Алены ад 7 сакавіка1502 года згадана ранейшае наданне манастыру ад нейкага Гаўрылы Грынькова. Таксама вядома ранейшае наданне манастыру ад Ваські Любіча (памёр паміж 1481—1496 гадамі) з пляменнікам Пятрашкам. Такім чынам, напэўна, вялікая княгіня Алена толькі дадаткова фундавала манастыр (паводле адной з версій, аднаўляла пасля пажару), надала яму сяло Трасцянец і статус архімандрыі, што пацвердзіў тым самым часам вялікі князь Аляксандрам.
Паводле інвентару 1579 года, манастыр меў пэўную колькасць друкаваных і рукапісных пергаментных богаслужэбных кніг, пры ім была школа.
У 1635 годзе прывілеем караля Уладзіслава Вазы манастыр далучаны да базыльянскага Менскага Святадухаўскага манастыра. Пазней належаў уніяцкаму ордэну базыльян. Статус архімандрыі скасаваны ў 1675 годзе на базыльянскай кангрэгацыі ў Жыровічах. У 1670-я гады князі Друцкі-Горскія адабралі ў манастыра Трасцянец, даўшы ўзамен у трыманне Слабодку (каля 1699).
Яшчэ дзейнічаў у 1702—1706 гадах, пэўны час закрыцця не вядомы.
Ігумены і архімандрыты ? — ігумен Іона — (-7.3.1502-) — архімандрыт, мітрапаліт кіеўскі ў 1503—1507 гадах, магчыма, духоўнік вял.княгіні Алены Іванаўны Сергій (-1509-1513-) — у 1509 годзе браў удзел у віленскім саборы, у 1515 годзе адкрыў на Менскім замку шпіталь Серапіён (-1522-) Васіян (-1544-1551-) — у 1551 годзе ад Жыгімонта Аўгуста атрымаў Кіева-Пячэрскую архімандрыю Іосіф (-1552-)ЛМ № 28. — С. 185—186. Пафнуцій (-да 1570) Іван Бака (да 1570—1577) — свецкая асоба, атрымаў манастыр у трыманне ад вял.кн. Жыгімонта Аўгуста, пры яго кіраванні кн. Пётр Горскі адбірае ў манастыра Трасцянец Стэфан Іванавіч Дастаеўскі (1577—1579) — свецкая асоба, земянін менскі, атрымаў манастыр ад караля Стэфана Баторыя, перад гэтым кароль надаваў манастыр каралеўскаму двараніну Богушу Невельскаму, але той адмовіўся на карысць Дастаеўскага, а сам урэшце атрымаў менскі Траецкі манастыр. Міхаіл Рагоза (1579-) Паісій Анікеевіч-Сахоўскі (10.3.1595-) Арсеній Маслянка (-1600-я-) — сваяк менскага бурмістра Данілы Маслянкі Сафроній Вялковіч (-1609-1613)Акты, относящіеся къ исторіи южной и западной Россіи, собранные и изданные Археографическою коммисіею. — Т. 2 (1599—1637). — СПб., 1865. № 44. — С. 68-69 (30.03.1613). (1613—1615) падпарадкаваны непасрэднай уладзе ўніяцкага адміністратара Кіеўскай мітраполіі Іосіфа Руцкага, стаў адгалінаваннем віленскага Свята-Траецкага манастыра. Афанасій Пакоста (1615-1619)Анджэй Гіль. Архімандрыт менскі Афанасій Пакоста: прыклад актыўнасці ўніяцкага асяроддзя ў ВКЛ пачатку XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. — Т.19, Сш. 1-2, 2012. — адначасова ігумен менскіх Узнясенскага і Казьмадзям’янаўскага ўніяцкіх манастыроў Феафілакт (-1635-) — ігумен. На каранацыйным сейме Уладзіслава Вазы ўзняў зямельныя пытанні манастыра да магістрата Менска.Чарняўскі Ф. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // Архіварыус. Выпуск 7, 2009. — С. 221—252. — С. 228. (1702—1706) — апошні архімандрыт, давёў справы манастыра да канчатковага заняпаду, па яго смерці архімандрыя была скасаваны, у 1720-1730-я гады базыльяне ў Менску згадваюцца толькі святадухаўскія. настаяцель
Крыніцы
Літаратура Мікульскі Ю. М. Miscellanea з архіўных і бібліятэчных сховішчаў (XIV—XVII стст.). Ч. ІІ. Найдаўнейшыя менскія граматы з архіва былога Увазнясенскага манастыра (1478—1502 гг.) // Беларуская даўніна. Вып. 1. — Мінск, 2014. — С. 132—144. Ярашэвіч Аляксандр. Менскі Узнясенскі манастыр // ЭВКЛ. — Т. 2. — С. 290.
Спасылкі
Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:Рэлігія ў Мінску Катэгорыя:Колішнія манастыры Беларусі