thumb|Месца размяшчэння Карфагена ў Паўночнай Афрыцы. «Карфаге́н му́сіць быць разбу́раны» () ці «Акрамя таго, я мяркую, што Карфаген мусіць быць разбураны» () — лацінскі крылаты выраз, які азначае настойлівы заклік да барацьбы з ворагам ці перашкодай. У шырэйшым сэнсе — сталае вяртанне да аднаго і таго ж пытання, не зважаючы на агульную тэматыку абмеркавання.

Гісторыя выразу У працы «Жыццё Катона Старэйшага» старажытнагрэчаскі жыццяпісец Плутарх згадвае, што рымскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч Катон Старэйшы, непрымірымы вораг Карфагена, сканчаў усе свае прамовы (безуважна да іх тэматыкі) ў сенаце фразай: «Акрамя таго, я мяркую, што Карфаген мусіць быць разбураны» (). Разнастайныя формы выразу таксама сустракаюцца ў некаторых іншых старажытных крыніцах.

Гістарычная падаплёка Нягледзячы на поспех першай і другой Пунічных войнаў, у якіх Рым змагаўся з фінікійскім горадам-дзяржавай Карфагенам за панаванне ў Міжземным моры, рымляне атрымалі шэраг крыўдных паражэнняў ад Карфагена і баяліся яго адраджэння, што прывяло да жадання поўнай перамогі і адпомсты ўсіх стратаў. Акрамя таго, Карфаген хутка аднаўляўся і па-ранейшаму ствараў значную канкурэнцыю рымскаму гандлю. Гэта і прывяло да з'яўлення настойліва паўтаранага закліку.

У рэшце рэшт падчас трэцяй Пунічнай вайны паўмільённы горад Карфаген быў цалкам знішчаны, а жыхары, якія засталіся ў жывых, прададзены ў рабства. Месца, дзе размяшчаўся горад, было засыпана соллю. Аднак пазней рымляне зноў засялілі Карфаген, які стаў галоўным горадам рымскай Афрыкі і адным з найбуйнейшых гарадоў імперыі аж да арабскага заваявання. Цяпер на тым месцы, дзе знаходзіўся Карфаген, размяшчаецца прадмесце Туніса.

Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Катэгорыя:Крылатыя выразы Катэгорыя:Карфаген (горад) Катэгорыя:Пунічныя войны Катэгорыя:Лацінскія выслоўі