Беларуская вясна () — штогадовы фестываль сучаснай беларускай культуры, які праводзіўся ў 2007—2011 гадах у Кіеве і іншых гарадах Украіны .

Гісторыя Па словах арганізатараў, фестываль меў на мэце пазнаёміць «украінцаў з Беларуссю рознай, якой яны не ведаюць»,«Білоруська весна» в Києві, радіо Свобода «прадставіць ва Украіне свежую і актуальную беларускую культуру па-за стэрэатыпамі»Білоруська весна втретє приходить до України! — УП Життя і сумяшчаў у сабе мастацкія і грамадска-палітычныя складнікі.

У межах «Беларускай вясны» адбываліся публічныя дыскусіі, вулічныя акцыі і перформансы, музычныя канцэрты, кінапаказы, выставы фота, СМІ і карыкатур, літаратурныя чытанні і паэтычныя слэмыПрограма «Білоруської весни — 2008» Програма «Білоруської весни — 2009» Програма «Білоруської весни — 2010» Програма «Білоруської весни — 2011» .

Мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў розных месцах Кіева на працягу двух-чатырох тыдняў, пасля чаго некаторыя элементы праграмы паўтараліся ў некалькіх іншых гарадах. Напрыклад, у 2009 годзе рэгіянальныя мерапрыемствы прайшлі ў Львове, Івана-Франкоўску, Цярнопалі, Луцку, Харкаве, Данецку, Крэменчугу і Луганску«Білоруська весна» — Канал 24 , у 2010 — у Браварах, Харкаве, Львове, Івана-Франкоўску, Чарнаўцах, Дняпры і ХерсонеУ Києві пройде виставка Belarus Press Photo — Телекритика .

У літаратурных падзеях фестывалю ў розныя гады з беларускага боку ўдзельнічалі ў прыватнасці Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Уладзіслаў Ахроменка, Наталля Бабіна; з украінскага — Аляксандр Ірванец, Сяргей Панцюк, Святлана Паваляева, Дзмітрый Лазуткін, Арцём Палежака, Дзвінка і Багдана Маціяш і іншыя.

У межах «Беларускай вясны» адбыліся прэм’ерныя ва Украіне паказы фільмаў «Плошча» Юрыя Хашчавацкага пра пратэсты 2006 годаФестиваль «Білоруська весна» розпочався у Києві , «» Антося Цялежнікава пра пасляваенную антысавецкую партызанку, «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя КудзіненкіУ львівському клубі «Лялька» сьогодні демонструватимуть заборонене кіно — ЗІК , «Каралеўства мёртвых мышэй» Віктара ДашукаПрем'єрний показ документального фільму «Королівство дохлих мишей» в рамках фестивалю «Білоруська весна 2009» — УНІАН .

Грамадска-палітычны складнік фестывалю быў прадстаўлены, у прыватнасці, круглымі сталамі, прысвечанымі стратэгіі ўкраінскіх грамадскіх арганізацый у дачыненні да Беларусі (2007)Мітинг під білоруським посольством. Фестиваль «Білоруська весна». — Радіо Свобода , медыйнага асяроддзя ў Беларусі (2008), нацыянальнай ідэнтычнасці ва Усходняй Еўропе (2009), цензуры ў кнігавыданні ў Беларусі і Украіне (2009)Круглий стіл «Цензура у ЗМІ, книговиданні: Білорусь-Україна» — УНІАН , аўтарытарызацыі ўлады ва Украіне на фоне беларускага вопыту (2011)Ірванця посадили за ґрати — УНІАН . У дыскусіях сярод іншых прымалі ўдзел Віталь Портнікаў, Васіль Кастыцкі, Алесь Ульяненка, Аксана Ляўкова, Юрый Макараў, Багдан Куцепаў, Уладзімір Чэмерыс.

Катэгорыя:Беларуска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:Беларуская дыяспара Катэгорыя:Фестывалі Украіны Катэгорыя:Культура Беларусі