Бружмель звычайны, Бружмель лясны, Бружмель пушысты, Бружмень звычайны (Lonicera xylosteum) — куст, від роду сямейства . У дзікім выглядзе сустракаецца ў паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй абласцях Еўропы, на Урале і ў Заходняй Сібіры. Расце ў падлеску іглічных і змешаных лясоў, у зарасніках кустоўя ў ярах і каля рэк. Дэкаратыўная расліна.
Назва
Бружмель лясны, бружэліна, сухадрэўкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927., бружмельВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.Носович И. И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., свідзіна, сухое дзерава Ботанический словарь, СПб., 1878., бружнеўнік, жымалосць, жыламосцьДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914..
Батанічнае апісанне
Лістападны куст вышынёй да 2,5 м.
Маладыя парасткі зялёнага або чырвонага колеру, на старых кара шэрая або буравата-шэрая.
Лісце даўжынёй 3—7 см, шырынёй 2—5 см, супраціўнае, эліптычнай формы, коратка завостранае, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, матавы, ніжні — шараваты, густа апушаны мяккімі валасінкамі. Цэнтральная жылка ліста фіялетавая.
Кветкі растуць парамі ў пазухах лісця. Венчыкі даўжынёй 10-15 мм, жаўтлява-белыя, да канца цвіцення жоўкнуць. Час цвіцення — май—чэрвень.
Плады — сакавітыя, цёмна-чырвоныя, шарападобныя. Часта бываюць зрослымі ля асновы. Спеюць у канцы ліпеня. Неядомыя.
Значэнне і выкарыстанне Часам выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Добра пераносіць стрыжку.
Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылок.
Вельмі жаўтлявая цвёрдая драўніна выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Бружмель Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі