Ве́лімір Ба́та Жываі́навіч (; 5 чэрвеня 1933, , Каралеўства Югаславія — 22 мая 2016) — сербскі акцёрМирон Черненко. Бата Живоинович — Актер, без которого нельзя // Советский экран, 1974, № 5..
За сваю кінакар’еру зняўся ў каля 300 фільмах і тэлесерыялах, з якіх больш за 35 — у фільмах пра партызанаў. Першае з’яўленне на вялікім экране — у фільме «Песма са Кумбаре» (1955).
Біяграфія Свой талент адкрыў у 15 гадоў, калі працаваў рабочым сцэны і часам як статыст у Акадэмічным тэатры ў Бялградзе. Скончыў акцёрскую школу ў горадзе Нові Сад і Бялградскую акадэмію тэатра, кіно і музыкі. Шмат гадоў іграў на сцэне Бялградскага драматычнага тэатра, выканаўшы больш за 300 роляў. У кіно дэбютаваў у 1955 годзе ў фільме «Песма са Кумбаре». Стаў вядомы пад імем Бата Жываінавіч.
Поспех да Жываінавіча прыйшоў у «партызанскіх» ваенных фільмах, прысвечаных барцам супраць фашызму ў гады Другой сусветнай вайны. Ён стаў знаходкай для кіно ў вобразах партызан, герояў, абаронцаў Радзімы. Дзякуючы гэтым ролям Жываінавіч мае неафіцыйны тытул «Галоўны партызан Югаславіі». Найбольш прадукцыйны і паспяховы перыяд творчасці Жываінавіча прыпаў на 1960-80-я гады. Зняўся ў некалькіх фільмах на нямецкай мове. На працягу 1980-х гг. сыграў у вялікай колькасці камедый.
З’яўляецца заснавальнікам і старшынёй Саюза кінаакцёраў Сербіі. Жываінавіч надзвычай папулярны ў Кітаі дзякуючы ролі ў фільме «Вальтэр абараняе Сараева» (1972), у гэтым вобразе выступіў ён на Expo 2010.
З 1991 года актыўны член Сацыялістычнай партыі Сербіі, ад якой некалькі разоў станавіўся дэпутатам, а таксама выступаў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2002 года.
17 кастрычніка 2006 года Жываінавіча падвяло сэрца і ён тры гады вымушаны быў лячыцца на Кубе. У 2012 годзе яго здарыўся інсульт. Памёр 22 мая 2016 года ў Бялградзе ад гангрэны.
Пахаваны на Новых могілках Бялграда на Алеі ганаровых грамадзян.
Абраная фільмаграфія 1959 — «Цягнік па-за раскладам» / Vlak Bez Voznog Reda — Дуе Брыкета 1962 — «Козара» / Козара — Шорга 1965 — «Папараць і агонь» / Tri — Мілаш Бояніч 1965 — «Дакладная Рука — сябар індзейцаў» / Лавиринт смрти (Old Surehand 1. Teil) — Джым Потэр 1967 — «Дыверсанты» / Диверзанти — Карчагін 1967 — «Скупшчыкі пёраў» / Скупљачи перја — Мірта 1968 — «Брат доктара Гамера» / Брат доктора Хомера — Сіман Петравіч 1969 — «Бітва на Нератве» / Битка на Неретви — Столе 1969 — «Па следзе Тыгра» / Мост — маёр Тыгр 1972 — «Майстар і Маргарыта» / Мајстор и Маргарита — Кароўеў 1972 — «Вальтэр абараняе Сараева» / Валтер брани Сарајево — Вальтэр 1973 — «Суцьеска» / Сутјеска — Нікола 1976 — «Вартаўнік пляжу ў зімовы сезон» / Чувар плаже у зимском периоду — бацька Любішы 1977 — «Сабака, які любіў цягнікі» / Пас који је волео возове — Каўбой 1977 — «Надышоў час кахаць» / Луде године — доктар Нядзелкавіч 1979 — «Партызанская эскадрылля» / Партизанска ескадрила — Вук 1983 — «Балканскі экспрэс» / Balkan ekspres — Стойчыч 1984 — «Цуд небывалы» / Чудо невиђено — Айцец Макарые 1985 — «Добры дзень, інспектар!» / Ћао, инспекторе — Бокі 1988 — «Каньяк» / Тајна манастирске ракије — Абдулах 1996 — «Прыгожыя вёскі хораша гараць» / Лепа села лепо горе — Гвоздзен 1997 — «Некаторыя птушкі ніколі не даляцяць» / Птице које не полете — дзед 1998 — «Бочка пораху» / Буре барута — вадзіцель 1998 — «Браханне на зоркі» / Лајање на звезде 1999 — «Белы касцюм» / Бело одело — Гаспадар 2005 — «Іўкава слава» / Ивкова слава — спадар Мірка
Абраныя тэлесерыялы:
1987—1991 — «Лепшае жыццё» / Бољи живот — Аляксандр Косціч Мацала 1993—1996 — «Шчаслівыя людзі» / Срећни људи — Аранджал Галубавіч
Узнагароды «Сярэбраная арэна», кінафестываль у Пуле, Югаславія (1963) «Залатая арэна», Пула, Югаславія (1965, 1967, 1972) «Кастрычніцкая ўзнагарода», Бялград, Югаславія (1972) Прэмія на МКФ у Маскве, СССР (1979) «Славіца» («Паўле Вуісіч»), Сербія (1993) «Крыштальны звон», кінафестываль «Стажары», Кіеў, Украіна (1999) Прэмія ім. С.Бандарчука «За выдатны ўнёсак у кінематограф», МКФ «Залаты віцязь», Калуга, Расія (2003) «Аляксандр Ліфка», Паліч, Сербія (2006)
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры Сербіі Катэгорыя:Акцёры Югаславіі Катэгорыя:Памерлі ад гангрэны Катэгорыя:Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)