Стэван Мокраняц (, сапраўднае прозвішча Стая́навіч, , , Негацін — , Скоп’е) — сербскі кампазітар і хормайстар.
Біяграфія
Нарадзіўся 9 студзеня 1856 года ў Негаціне. Вывучаў кампазіцыю ў Лейпцыгу ў С. Ядасана і Карла Райнеке, а таксама ў Мюнхене ў Райнбергера. У 1887—1914 гадах узначальваў хор Бялградскага пеўчага таварыства, з якім гастраляваў у шматлікіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расійскай імперыі ў 1896 годзе.
У 1889–1893 гадах быў другой скрыпкай Бялградскага струннага квартэта, першага ў Сербіі. У 1899 стаў адным з заснавальнікаў музычнай школы ў Бялградзе, дырэктарам якой ён заставаўся да смерці
Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1906, старшыня Таварыства сербскіх музыкантаў з 1907.
Сканаў у горадзе Скоп’е 28 верасня 1914 года.
Творы Асноўнымі творамі Мокраняца з'яўляюцца 15 своеасаблівых сюіт для хору з салістам без суправаджэння «Руковеты» (букеты песень); гэта апрацоўкі народных песень — сербскіх, харвацкіх, славенскіх, македонскіх, чарнагорскіх і інш. Да лепшых з іх адносяцца 6-ы рукавет — «З маёй радзімы» («Песня пра Гайдука Вельку») (1892) і 10-ы — «З Охрыды» (1901). Харавыя творы Мокраняца вельмі папулярныя ў былой Югаславіі і ўваходзяць у рэпертуар прафесійных і аматарскіх хораў.
Літаратура «Советская Музыка», Ямпольский И., № 4, 1956 «Стеван Мокраньяц и сербская музыка», М. 1958 «Стеван Мокрањац», Коньович П., Белград, 1956
Спасылкі
Біяграфія на сайце Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Біяграфія на сайце srpskaenciklopedija.org
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Негаціне