Брыльянтавы акунь (Enneacanthus obesus) — рыба атрада акунепадобных.
Апісанне Даўжыня да 10 см, самкі драбнейшыя за самцоў. Цела аліўкава-карычневае са шматлікімі бліскучымі блакітнавата-зялёнымі плямамі і кропкамі. Пярэдняя частка спіннога плаўніка ніжэйшая за заднюю, калючая.
Пашырэнне Водзіцца пераважна ў чыстых рэках і азёрах усходніх штатаў ЗША.
Гадуюць як акварыумную рыбу. Непатрабавальны да вады, трымаюць у вялікіх акварыумах.
Літаратура
Катэгорыя:Акунепадобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1855 годзе Катэгорыя:Акварыумныя рыбы