Коламан Сокал (; , , Аўстра-Венгрыя — , , ЗША) — адзін з найбуйнейшых славацкіх мастакоў ХХ стагоддзя, графік.
Біяграфія У 1921—1924 гадах К. Сокал вучыўся ў прыватнай школе жывапісу ў Кошыцах, у 1925 годзе паступіў у школу Густава Малага ў Браціславе. У 1925—1932 гадах Сокал наведвае класы Макса Швабінскага і Тавіка Францішка Шымана ў Пражскай акадэміі мастацтваў, затым ён з'язджае ў Парыж, дзе год праводзіць у майстэрні Францішка Купкі (1932—1933). Шмат падарожнічаў. У Чэхаславакіі Сокал стаў членам таварыства SČUG Hollar, якое аб'ядноўвала мастакоў-графікаў.
У 1937 годзе К. Сокал атрымлівае запрашэнне ад міністэрства культуры і адукацыі Мексікі на выкладанне графікі ў школе кніжнага мастацтва пры Нацыянальным аўтаномным універсітэце ў Мехіка. У Мексіцы К. Сокал выкладаў да 1942 года, пасля чаго пераехаў у ЗША. Тут ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Нью-Ёрку. У 1946 годзе мастак вярнуўся ў Чэхаславакію, дзе працаваў у браціслаўскім Славацкім тэхнічным універсітэце і ва ўніверсітэце Коменскага. У 1948 мастак ізноў з'ехаў у ЗША, пасяліўся ў Брын Мары, у наваколлях Філадэльфіі. У 1960-я гады Сокал вёў адасоблены лад жыцця; у яго творчасці развіўся асаблівы, сімвалічна-міфалагічны стыль рысунка. Апошнія гады жыцця правёў у Тусане, Арызона.
Творчасць Найбольшы ўплыў на працу Сокала аказалі працы Вінцэнта ван Гога, Кетэ Кольвіца, Жоржа Гроса, а таксама суполка Мост. Спачатку ён канцэнтраваўся на графічных тэхніках, аднак пазней, знаходзячыся ў Мексіцы, развіў маляванне. Яго карціны часта драматычныя, з-за чаго прынята лічыць, што ён стварыў славацкую варыяцыю экспрэсіянізму на еўрапейскім узроўні. Артыстычныя, этнічныя і сацыяльныя аспекты аб'ядноўваюцца ў яго працы. Яго працы часта адлюстроўваюць пакуты і чалавечы боль. Ён таксама стварыў шэраг гравюр.
Узнагароды Славацкая народная прэмія (1947) Ордэн Томаша Гарыга Масарыка 2 ступені (1991). Прэмія міністэрства культуры Славакіі (2001)
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Славакіі Катэгорыя:Графікі Славакіі Катэгорыя:Педагогі Славакіі Катэгорыя:Педагогі Мексікі Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 2 класа Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША са Славакіі