Аляксандр Мікалаевіч (Алесь) Бадак (нар. , в. Туркі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У школе цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».
З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасць Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні.
У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнай літаратуры.
У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Бібліяграфія thumb|справа|230пкс|На пасадзе намесніка дырэктара РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“» Зборнікі паэзіі «Будзень» (1989) «За ценем самотнага сонца : Вершы і песні» (Мн., Мастацкая літаратура, 1995) «Маланкавы посах : Кніга лірыкі» (2004)
Літаратурныя творы для дзяцей «Мы купілі кракадзіла : Вершы» (1995, у суаўтарстве з В. Шніпам) «Маленькі чалавек у вялікім свеце : Кніга для бацькоў, дзядуль, бабуль і выхавацеляў дзіцячых садкоў» (1995) «Верабей з рагаткай : Казкі, вершы, лічылкі» (1999) «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў : Аповесці-казкі» (2001) «Расліны : батанічныя эцюды» (2008) «Жывёлы : заалагічныя эцюды»(2009) «Птушкі : заалагічныя эцюды» (2010) «Насякомыя : заалагічныя эцюды» (2011) «Водны свет : заалагічныя эцюды» (2012) «Зорка для вавёркі» (2015)
Апавяданні «Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын» (газ. «Літаратура і мастацтва», 2008; псіхалагічная драма)
У перакладзе на рускую мову Бадак, А. О тебе и тех, кто рядом : для любящих и предусмотрительных родителей и педагогов, а также для любознательных детей : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования / А. Бадак. — Минск : Лексис, 2005. — 31 с. Бадак, А. Невероятные истории из жизни волшебников : сказочные повести / А. Бадак. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 204 с.
Узнагароды Прэмія «Залаты апостраф» (2003) Прэмія «Залаты купідон» за найлепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка» (2008; за кнігу «Расліны: батанічныя эцюды») Прэмія СНД «Зоркі Садружнасці» (разам з А. Карлюкевічам) (2014) Прэмія Васіля Віткі (2015) Ордэн Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Літаратура
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты-песеннікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»