Крапіва пякучая, Крапіва-жыгучка (Urtíca úrens) — аднагадовая травяністая расліна, від роду .

Назва

Жыгучка, стрэківаАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, крапіва, жыжкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, джыгучка, жычкая крапіва, жгучка, крапіва вялікаяЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., жыгучка Ботанический словарь, Спб, 1878.

Батанічнае апісанне Сцёблы прамыя, тупачатырохграневыя, барознавыя, з жорсткімі пякучымі валасінкамі, вышынёй 15-35 см.

Лісце супраціўнае, цёмна-зялёнае, дробнае, 2-6 см даўжынёй, авальнае або яйкападобнае, вострае, пільчатае, пакрытае пякучымі валасінкамі.

Расліна двухдомная. Кветкі дробныя, зялёныя, адзіночныя або ў суквеццях, пазухавыя, правільныя або няправільныя, тычынкавыя і песцікавыя, большай часткай з простым калякветнікам з трох лісточкаў. Кветкі сабраны ў коласападобнае суквецце, якое карацей або роўна па даўжыні хвосцікам лісця (у адрозненне ад крапівы двухдомнай, дзе яно даўжэй). Тычынак 6-12. Завязь ніжняя або паўніжняя, 4-6-гнёздавая, слупок адзін, лычык паасобны. Цвіце з мая да позняй восені.

Плод — сухая або сакавітая шматнасенная каробачка, зрэдку арэшак. Плоданасіць з чэрвеня.

Распаўсюджанне і экалогія На тэрыторыі Расіі распаўсюджана паўсюдна, акрамя Крайняй Поўначы.

Расце на пустках, каля жылля, ля дарог, на агародах, каля платоў. Вялікіх зараснікаў не ўтварае, а фармуе невялікія курціны.

Нітрафільная расліна.

Таксанамія Від Крапіва пякучая ўваходзіць у род сямейства парадку .

Значэнне і прымяненне

Выкарыстоўваюцца лісце і маладыя сцёблы расліны. Па сваёй пажыўнай каштоўнасці яна пераўзыходзіць крапіву двухдомную. У фазе цвіцення ў ёй змяшчаецца 25 % бялку, 20,7 % вугляводаў, 2,8 % тлушчаў, 34,1 % клятчаткі, 11,4 % БЭВ, 26,7 % попелу, 2,7 % кальцыя, 4,5 % калія, 0,57 % фосфару, 0,63 % магнію, ад 150 да 370 мг вітаміна С і да 188,1 мг каратыну. Змяшчае таксама мурашыную кіслату, дубільныя рэчывы, вітаміны групы B і K.

Лісце выкарыстоўваецца так жа, як і лісце крапівы двухдомнай. Лісце ідзе для падрыхтоўкі супоў, салат, бацвіння, расольніка і ў якасці прыправаўКучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа: РИО Госкомиздата БССР, 1990. — С. 38—39. .

У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца, у асноўным, лісце і карані. Пры некаторых захворваннях і прафілактычна ўжываецца і сок, атрымоўваны з маладых сцеблаў і лісця.

Яшчэ грэчаскі лекар Дыяскарыд ведаў пра лячэбныя ўласцівасці гэтага віду. Ён ўжываў яе для лячэння мачакаменнай хваробы. У XVIII стагоддзі рускія медыкі з дапамогай крапівы лекавалі розныя пашкоджанні скуры, у тым ліку язвы.

Літаратура

Катэгорыя:Крапіва Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі