Slovnaft — славацкі нафтаперапрацоўчы завод, пабудаваны ў 1957 г. ў Браціславе. У 2000 г. Slovnaft стала часткай MOL Group, якой належыць 98,5 % акцый кампаніі. Slovnaft мае два замежныя філіялы: Slovnaft CZ у Чэхіі і Slovnaft Polska у Польшчы.
Гісторыя Slovnaft быў пабудаваны на месцы разбуранага ў 1944 годзе падчас авіяналёту нафтаперапрацоўчага завода . Рэшткі заводу Apollo былі нацыяналізаваны ў 1946 г. і пераназваны ў Slovnaft у 1949 г.. У маі 1992 г. Slovnaft быў рэарганізаваны ў акцыянернае таварыства. У 2000 г. Slovnaft стаў членам групы кампаній MOL Group.
Дзейнасць У 2008 г. Slovnaft перапрацаваў 5,8 млн т сырой нафты, што на 0,2 млн т менш за паказчык 2007 г. Агульны аб'ём вытворчасці паліва ў 2008 г. ў параўнанні з 2007 г. зменшыўся на 1,5 %.
Назва прадукцыі 2008 г. 2007 г. Бензін, тыс. т 1 568,7 1 617,0 Дызельнае паліва, тыс. т 2 844,1 2 863,9 Газа, тыс. т 88,5 79,7 Ліграін, тыс. т 189,9 206,6 Бітум, тыс. т 41,1 35,7 Іншыя прадукты перапрацоўкі, тыс. т 515,3 518,4 Агулам, тыс. т 5 247,6 5 321,3
Тры чвэрці прадукцыі, што вырабляе Slovnaft, экспартуецца ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Чэшскую Рэспубліку, Швейцарыю і Францыю. Экспарт складае 80 % ад агульнага даходу кампаніі. На прадпрыемстве працуе амаль 2500 чалавек.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Slovnaft Афіцыйны сайт Slovnaft
Катэгорыя:Прадпрыемствы Славакіі Катэгорыя:Нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы