Філатэлісты́чная су́месь — сукупнасць вялікай колькасці несартаваных або часткова сартаваных паштовых марак, іншага філатэлістычнага матэрыялу, якая мае агульную ўпакоўку і выстаўленая для аптовага продажу філатэлістам. Як правіла, прадавец пры гэтым пазначае яе вагу нета і/або прыблізную колькасць адзінак тавару. У англамоўнай літаратуры пазначаецца кілава́р, кі́ла-тава́р, кілава́рны тава́р, ма́ркі ў сто́ку ().

Камерцыйны сэнс

Звычайна філатэлістычная сумесь выстаўляецца на продаж філатэлістычнымі дылерамі, маштабы дзейнасці якіх робяць камерцыйна нявыгадным дэталёвы разбор усяго філматэрыялу — пры гэтым яны загадзя могуць даволі дакладна разлічыць кошт для дробнааптовага продажу з улікам свайго інтарэсу на аснове ацэнкі імавернасці знаходжання ў тавары пастаўшчыкоў больш-менш каштоўных аб’ектаў, якія патрабуюць большай увагі.

Крытэрый апошніх — каталожная цана больш за адзін долар ЗШАСцюарт, К. Buying Stamps — Kiloware and Mixtures  — артыкул на junior-philatelists.com. (як правіла, такія маркі складаюць не больш за 3-5 % усёй сумесі). У большасці выпадкаў дылеру выгадней прадаваць тавар максімальна хутка — у тым ліку не разабраным, перакладаючы ўсю або большую частку такой працы на пакупнікоў-калекцыянераў, — бо пераважная большасць марак з часам значна падае ў цане.

Шматгадовы вядучы сайта «Junior Philatelists» Кен Сцюарт () піша пра гэта так:

Для калекцыянераў пакупка марак у філатэлістычных сумесях мае перавагі праз камбінацыю некалькіх фактараўMiller, R. Mixtures, packets, lots: what’s the difference?  — Linn's Stamp News, 10 мая 2004 года. : Вельмі нізкая цана за асобнік, часам адзін-два цэнты ці менш. Па падліках філатэлістычнага выдання «Linn's Stamp News», маркі ў сумесях пераважна прадаюцца за 5 % ад той цаны, якую яны мелі бы ў філатэлістычнай краме, калі б іх прадавалі паасобку. Фактар цаны становіцца асабліва важным, калі калекцыянер — пачатковец, мае вялікую колькасць вольнага часу або від ці тэма яго калекцыі не мае на мэце збіранне поўных серый; Тое, што для дылера з’яўляецца руціннай нявыгаднай працай, — сарціроўка сумесей, — для філатэліста часта поўнае спецыфічных эмоцый; Калекцыянер усё жа мае невялікую імавернасць набыць і знайсці ў сумесях штосьці камерцыйна каштоўнае; Як правіла, калі адваротнае не агаворваецца, калекцыянер атрымлівае самыя свежыя паштовыя маркі, якія прадаюцца толькі ў паштовых аддзяленнях — звычайна такія маркі, пакуль іх наклады яшчэ не вельмі распаўсюдзіліся па альбомах усіх жадаючых, як было ўжо сказана вышэй, каштуюць даражэй, чым, напрыклад, маркі мінулага года; На дадатковым разборы сумесей ды давядзенні матэрыялу да стадыі набораў або аркушаў узгаднення часам таксама можна зарабіць праз перапродаж іншым філатэлістам. У гэтым выпадку такі пакупнік становіцца дэ-факта субпадрадчыкам дылера, хаця апошні можа гэтага і не ведаць.

Віды і паходжанне

Першасная сарціроўка Вялікая частка філатэлістычных сумесей прадаецца ўвогуле без сарціроўкі. Першасная сарціроўка мае пад сабой групоўку аб’ектаў па відзе — гэта могуць быць: Цэлыя рэчы («маркі-на-паперы», on-paper) — часта пад on-paper маецца на ўвазе on-piece; Выразкі («маркі-на-кавалках», on-piece) — звычайна, але не заўсёды, on-piece прадугледжвае захаванне поўнага адбітка паштовага штэмпеля — калі не, то пішацца аб close-cut, «караткастрыжанай» сумесі; Гашаныя маркі («маркі-без-паперы», off-paper або used stamps); Або, зрэдку, нягашаныя маркі (mint stamps). У сваю чаргу, сумесі з выразак падзяляюцца на «аднапапяровыя» і «дзвюхпапяровыя» (on single або on double paper). У першым выпадку ад канверта пакідаюць толькі кавалак з аднаго яго, пярэдняга, боку, а ў другім — з абодвух, прыхопліваючы і бок з клапанам. Зразумела, што сумесь другога роду патрабуе менш працы нажніцамі і больш тэхналагічная, але яна пры аднолькавай вазе змяшчае прыкладна ўдвая менш марак, чым сумесь першага, а філатэліст набывае, адпаведна, удвая болей макулатуры. З іншага боку, «дзвюхпапяровая» сумесь паказвае, што яе элементам надавалася менш увагі з боку дылера, а, значыць, у ёй большая імавернасць знаходжання каштоўных асобнікаў.

Набываючы сумесь якогасьці з першых двух варыянтаў (on-paper або on-piece), філатэліст-пакупнік пасля сарціроўкі сумесі адмочвае маркі ад паперы, сушыць іх і змяшчае ў сваю калекцыю і абменны фонд. У некаторых выпадках (напрыклад, пры цікавых гашэннях) ён пакідае падобные аб’екты, як ёсць. Маркі трэцяга і чацвёртага варыянтаў (used stamps або mint stamps) пасля ўважлівага агляду іх стану і адбракоўкі ўжо гатовыя для змяшчэння ў калекцыю. Як правіла, дылеру прасцей заўважыць і адсеяць пашкоджаныя асобнікі, калі ён фарміруе сумесь «без паперы», таму прынята лічыць, што ў такой сумесі іх працэнт ніжэйшы.

Звычайна сам характар крыніцы ўжо мае пад сабой тую ці іншую першасную сарціроўку сумесей і даводзіцца дылерам да ведама патэнцыйных пакупнікоў. Так, вылучаюцьКлуг, Дж. «What stamps to buy and where to buy them»  — Linn’s Stamp News, 3 верасня 2001 года. : Місіянерскія сумесі (mission kiloware, mission mixtures, charity mixtures). Крыніца іх паходжання — розныя царкоўныя, рэлігійныя, місіянерскія, дабрачынныя, грамадскія арганізацыі, таварыствы, секты. Іх члены і валанцёры абходзяць дзясяткі і сотні офісаў кампаній і фірмаў, збіраючы ў якасці ахвяравання ў іх персаналу выкарыстаныя падчас дзелавой перапіскі канверты, паштоўкі, спам з маркамі. Некаторыя падобныя некамерцыйныя арганізацыі (НКА) вядуць і актыўнае ўласнае ліставанне, вынікам якога становяцца такія жа цэлыя рэчы. Валанцёры робяць з іх выразкі або аддзяляюць ад іх маркі, фарміруюць філатэлістычную сумесь і прадаюць яе дылерам; Банкаўскія сумесі (bank kiloware, bank mixtures, office mixtures). Фарміруюцца падобным чынам, але без пасрэдніцтва некамерцыйных арганізацый-збіральнікаў. Як правіла, банкі ды іншыя фінансавыя ўстановы маюць настолькі вялікі аб’ём перапіскі, што для філатэлістычных дылераў з’яўляецца сэнс дамаўляцца аб аптовым выкупе цэлых рэчаў непасрэдна і на рэгулярнай аснове. На філатэлістычным рынку банкаўскія сумесі каштуюць больш, чым місіянерскія, з прычыны большай аднароднасці матэрыялу, значнай колькасці марак высокіх наміналаў (high face values), характэрных для бізнес-перапіскі, і значнай долі цэлых рэчаў замежнага паходжання. Варта ўлічваць, што, паколькі ў наш час банкі ды падобныя бізнес-структуры амаль цалкам перайшлі на франкіроўку карэспандэнцыі з дапамогай франкатыпаў, назва сумесі цяпер не больш, чым метафара, даніна традыцыі; «Дамашнія» сумесі (homemade kiloware, homemade mixtures). Вынік падобнай жа дзейнасці, якая ажыццяўляецца прыватнай асобай, найчасцей падлеткам ці пенсіянерам, які мае шмат свабоднага часу для такой падпрацоўкі. Звычайна праца па зборы сумесей адбываецца без утварэння юрыдычнай асобы, часам толькі зрэдку, а фарміраваннем тавару чалавек займаецца наўпрост дома. «Дамашнія» сумесі па змоўчванні прадугледжваюць крыху большую ўвагу вытворцы да сваёй прадукцыі і, адпаведна, меншую колькасць браку — марак з заломамі, надрывамі, наліплым брудам і інш.; Выпадковыя сумесі (loose kiloware, loose stamps, space filler mixture)Miller, R. Mixtures, packets, lots: what’s the difference?  — Linn’s Stamp News, 10 мая 2004 года.  — неразабраныя сумесі вельмі вялікай колькасці заведама трэцясортнага не новага філматэрыялу агульнай вагой у некалькі кілаграмаў. Яны з’яўляюцца вынікам змешвання марак ад розных пастаўшчыкоў, а іх прывабнасць для калекцыянераў як раз у вазе — яна з’яўляецца пэўнай гарантыяй таго, што дылер не праглядзеў змесціва нават бегла, і, значыць, мог пакінуць у такой сумесі дзясятак-іншы каштоўных экспанатаў. Зрэшты, часта дылеры фарміруюць падобныя сумесі як раз з «адвалаў» пасля першаснага прагляду матэрыялу ад кожнага свайго пастаўшчыка, аб чым шчыра і папярэджваюць. Фактычна філатэлістычныя дылеры такім чынам гарантуюць толькі адно: што на кожным кавалку чагосьці прысутнічае нейкая марка, не абавязкова паштовая і не абавязкова ў цэлым стане. Думка аб тым, што для арганізацый-ахвярадаўцаў у падобнай дзейнасці адсутнічае камерцыйны разлік, з’яўляецца памылковай. Як правіла, дарэнне адбываецца ў абмен на дакументальнае пасведчанне, якое завяраецца прадстаўніком НКА, аб характары і, галоўнае, ацэначнай суме ахвяраванага. Падобныя пасведчанні ў далейшым дазваляюць кампаніі зменшыць падатковую нагрузку, бо дабрачыннасць у многіх дзяржавах не абкладаецца падаткамі. Таму даручэнне сакратару не выкідаць непатрэбную карэспандэнцыю, а назапашваць яе ў вялікіх мяхах ці каробках і перыядычна перадаваць іх у дар валанцёрам з НКА, нясе карысцьКірылава, А. «Филателия» (ч. I) — артыкул на сайце «Lib.Ru: Сервер „Заграница“». .

Другасная сарціроўка Як правіла, пры продажы філатэлістычнай сумесі дылер пазначае, праглядзеў ён яе ці не. Першае значыць, што ён, хутчэй за ўсё, адабраў з сумесі большую частку асобнікаў, якія падаліся яму каштоўнымі (такую сумесь часта называюць checked або picked mixture). У другім выпадку дылер кваліфікуе тавар як unchecked/unpicked — г. зн. без адбору, «як ёсць».

Другасная сарціроўка значыць, што значная частка працы ўжо зроблена. Такія сумесі ў цэлым называюцца «прагледжанымі ўручную» (handchecked або handpicked mixture). Іх перавагі: Адлоў амаль усіх дублікатаў і моцна пашкоджаных асобнікаў; Сарціроўка па памеры і паўнаколернасці — як правіла, стандартныя маркі, у адрозненне ад камемарацыйных, друкуюцца ў адну фарбу і маюць меншы памер. Камемаратыў цэніцца вышэй; Адбор марак па краінах або групах краін. Такія сумесі, хаця таксама прадаюцца на вагу, каштуюць значна даражэй за папярэднія. Звычайна яны маюць больш дробную расфасоўку, да паловы кілаграма. У іх знаходзіцца матэрыял больш высокай якасці, але «неспадзяванак» ва ўручную адабраных сумесях ужо не знайсці.

Канчатковая сарціроўка

На гэтым этапе адбываецца ператварэнне кілавару ў наборы марак (selection, selected stamps, sorted stamp selection, stamp packets). Пасля тонкай сарціроўкі (fine sorting) філатэлістычны матэрыял практычна заўсёды прадаецца меншымі порцыямі (≈2—3 унцыі) і ўжо не на вагу, а па дакладнай колькасці асобнікаў у тым ці іншым наборы — бо колькасць становіцца вядомай у выніку разбору і менавіта яна цікавіць філатэлістаў-пакупнікоў.

Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца наборы па 50, 100, 200, 300 і 500 марак. Часам яны бываюць меншымі (ад 5—10), ёсць і большыя мега-ўпакоўкі (іх калі-нікалі называюць king-size pack) — 1, 3, 5 і нават 10 тысяч штук. Агульная прыкмета ўсіх набораў — вытворца падбірае маркі па пэўнай прыкмеце і гарантуе пэўны стан тавару. Найчасцей пры продажы дылеры звяртаюць увагу пакупнікоў на наступныя характарыстыкі набораў: Краіну або групу краін; Год (гады) выпуску (гл. таксама артыкул «Гадавы набор, філатэлія»); Пэўная тэма, матыў; Адсутнасць дублікатаў (звычайна пішуць all different); Адсутнасць непаштовых эмісій — службовых, фіскальных, дабрачынных ды ім падобных марак, віньетак і ярлыкоў; Наяўнасць таго ці іншага працэнта камемарацыйных марак; Адсутнасць непаўнацэнных асобнікаў; Адсутнасць марак з фіктыўнымі гашэннямі (CTO) і/або «дзюн» — выпускаў аравійскіх княстваў канца 1960-х гадоў, прызнаных Міжнароднай федэрацыяй філатэліі непажаданымі праз іх гіганцкія наклады (no CTO’s і/або no dunes); Характар і стан гашэнняў. Наяўнасць поўнага штэмпеля (bulls-eye cancel, або socked on the nose — гашэнне «бычынае вока», або «ўдар па носе [меркаванага партрэта на марцы]») ці, наадварот, «лёгкае гашэнне» (light cancel), якое закранае толькі вугал маркі. У залежнасці ад віду філатэлістычнай калекцыі, для яе ўласніка будзе мець перавагу той ці іншы тып набораў.

Упакоўка і гандаль

Упакоўка Калі філатэлістычныя сумесі, якія прайшлі першыя апісаныя стадыі апрацоўкі, прадаюцца на вагу ў мяхах ці каробках, то наборы марак, як правіла, упакоўваюцца ў запячатаныя канверты ці пакеты з паперы або калькі (glassine) рознага памеру, у залежнасці ад колькасці марак. У большасці выпадкаў такія пакеты маюць празрыстае акенца з плёнкі або цалкам вырабляюцца з празрыстага матэрыялу — каб пакупнік мог бачыць змесціва.