Пясок — зярністая асадкавая горная парода. Вельмі часта складаецца з амаль чыстага мінерала кварца (рэчыва — дыяксід крэмнію).

Прыродны пясок Прыродны пясок — друзлая сумесь зерняў памерам 0,10—5 мм, якая ўтварылася ў выніку разбурэння цвёрдых горных парод.

Прыродныя пяскі ў залежнасці ад генезісу могуць быць алювіяльнымі, дэлювіяльнымі, марскімі, азёрнымі, эолавымі. Пяскі, якія ўзніклі ў выніку дзейнасці вадаёмаў і вадацёкаў, маюць больш круглявую, абкатанную форму.

Цяжкі штучны пясок Цяжкі штучны пясок — друзлая сумесь зерняў, якая атрымліваецца драбненнем цвёрдых і шчыльных горных парод. Форма зерняў драблёных пяскоў - востравугольная, а паверхня — шурпатая.

Літаратура

Пясок // Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 247.

Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы