Хадзіс () — паданне пра словы і дзеянні прарока Мухамада, якое закранае разнастайныя рэлігійна-прававыя бакі жыцця мусульманскай абшчыны. Хадзіс — выслоўе (каўль), адабрэнне (такрыр), вобраз (васфі) або дзеянне (філь) прарока Мухамада, сума якіх утварае Суну, якая з'яўляецца аўтарытэтнай для ўсіх мусульман і складае адну з асноў шарыяту. Хадзісы перадаваліся з дапамогай паплечнікаў прарока.

Слова «Хадзіс» у перакладзе з арабскай мовы літаральна можа перакладацца як «новы» ці як «гутарка», «паданне», «аповед».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шарыят Катэгорыя:Ісламскія тэрміны