Бато́рына, Бато́рын — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нарач, на поўдні ад горада Мядзел, каля вёсак Круці, Азаркі, Шыкавічы. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр.

Плошча паверхні 6,25 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 2,4 км. Аб’ём вады 15,03 млн. м³. Плошча вадазбору 92,4 км². Даўжыня берагавой лініі 15 км.

Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу ад 150 да 300 м. На паўднёвым усходзе невялікія ўчасткі сплавіны. Большая частка дна возера выслана сапрапелем.

Возера слабапраточнае. З’яўляецца водапрыёмнікам балотных водаў (упадаюць 10 меліярацыйных каналаў, рака Кубля). Злучана пратокай (Баторынскі ручайВозера Баторына ) з возерам Мястра.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, мянтуз, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Возера Баторына Озеро Баторино // Інфармацыйна-гістарычны партал Мядзельскага раёна Возера Баторына ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі""

Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы