Жэрэмі Малерб (; нар. , , Францыя) — французскі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Пасля навучання ў акадэміі «Нансі» ў 2010 годзе далучыўся да «Грэнобля», у складзе якога 1 кастрычніка 2010 года дэбютаваў у Лізе 2, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Ванам». Пасля выстпулення за «Гап» далучыўся да «Рэймса», дзе на працягу трох сезонаў быў рэзервовым брамнікам. У сезоне 2015/16 быў асноўным брамнікам клуба другога бельгійскага дывізіёна «Руселарэ», правёў без замен усе матчы і быў прызнаны найлепшым брамнікам турніру. У другой палове 2016 года падтрымліваў форму ў родным Страсбуры.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Брэста і неўзабаве падпісаў кантрактГолкипер Жереми Малерб стал игроком брестского "Динамо". З пачатку сезона 2017 стаў асноўным брамнікам брэстчан, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі, адбіўшы вырашальны пасляматчавы пенальці ў фінальнай сустрэчы супраць «Шахцёра». Пасля матча супраць «Слуцка» (17 верасня), у якім з-за памылкі Малерба «Дынама» саступіла 0:1, перастаў трапляць у склад. У лістападзе 2017 годзе было абвешчана аб зыходзе французскага брамніка з «Дынама»Жереми Малерб покинул брестское "Динамо".
У студзені 2018 года стаў іграком шатландскага клуба «Данды»Малерб стал игроком "Данди", аднак па заканчэнні сезона ў маі таго ж года пакінуў каманду, так і не згуляўшы ў шатландскім Прэм’ершыпеЭкс-вратарь брестского «Динамо» Жереми Малерб покинул «Данди», ни разу не сыграв в шотландском Премьершипе. У чэрвені 2018 года далучыўся да грэчаскага клуба «Паніёніяс»Бывший вратарь брестского «Динамо» Малерб стал игроком «Паниониса». Па выніках сезона 2019/20 «Паніёніяс» пакінуў грэчаскую Суперлігу, пасля чаго Малерб завяршыў кар’еру.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі ФК Паніёніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Данды Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Руселарэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэймс Катэгорыя:Ігракі ФК Гап Катэгорыя:Ігракі ФК Грэнобль Катэгорыя:Ігракі ФК Нансі