Дыксан Афааква (; нар. , , Гана) — ганскі футбаліст, нападнік клуба «Асантэ Катока».

Клубная кар’ера Да 2016 года выступаў у другім дывізіёне Ганы за клуб «Кумасі Карнерстон» з роднага горада Кумасі. У ліпені 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Дынама-Брэст»Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо". Спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе, дзе стаў звычайна выхадзіць на замену. 10 верасня 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром «Славіі» (4:1), а 21 верасня забіў пераможны гол у матчы Кубка Беларусі супраць «Нафтана» (2:1).

У лістападзе 2016 года праходзіў прагляд у моладзевай камандзе маскоўскага «Спартака», аднак у выніку вярнуўся ў БрэстАфоаква не подошел московскому "Спартаку". У ліпені 2017 года на правах арэнды перайшоў у «Гомель»Футбол. Диксон Афоаква, прежде выступавший за брестское "Динамо", стал игроком "Гомеля". Спачатку выступаў у стартавым складзе гомельскай каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель".

У студзені 2018 года разам з брэсцкай камандай адправіўся на першы турэцкі збор, але на другі збор ужо не трапіў і стаў шукаць новую каманду. Неўзабаве адправіўся на прагляд у «Александрыю», у лютым «Дынама» абвясціла аб гадавой арэндзе футбаліста, аднак хутка ўкраінскі клуб абверг інфармацыю аб арэндзеФутбол. "Александрия" опровергла информацию об аренде Афоаквы, хотя сайт брестского "Динамо" сообщил о переходе. У выніку ў красавіку 2018 года быў заяўлены за «Дынама» ў чэмпіянат Беларусі, выступаў у асноўным за дубль, правёў за галоўную каманду толькі 15 хвілін на полі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клубБрестское "Динамо" рассталось с Афоаквой і неўзабаве перайшоў у славенскі клуб «Трыглаў»Экс-нападающий брестского «Динамо» Афоаква перешел в словенский «Триглав». Пакінуў «Трыглаў» у лютым 2019 года.

У ліпені 2019 года далучыўся да паўднёваафрыканскага клуба «Стэленбос», гуляў там да канца года. У кастрычніку 2021 года ўладкаваўся ў ганскім клубе «Асантэ Катока».

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі ФК Асантэ Катока Катэгорыя:Ігракі ФК Стэленбос Катэгорыя:Ігракі ФК Трыглаў Крань Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Кумасі Карнерстон