Саюз пісьменнікаў Беларусі () — творчая арганізацыя беларускіх празаікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Утвораны ў 2005 годзе, каб раскалоць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Гісторыя

Адзіны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які існаваў з 1934 года, расколаты ў 2005 годзе пры актыўным удзеле Мікалая Чаргінца. Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі створаны на ўстаноўчым сходзе 18 лістапада 2005 года, але пераважная большасць членаў старога Саюза не пайшлі за Чаргінцом. Прычынай сваіх дзеянняў прыхільнікі Чаргінца называлі «палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў»Баценкова Н. «Мы опоздали на десять лет» // Рэспубліка. — № 226 (3916). — 2 декабря 2005 . Грамадскасць лічыла адной з прычын стварэння новага СПБ спробу ўладаў разбурыць незалежны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які не здолелі падпарадкаваць.

З прычыны забароны выкарыстання імя краіны ў назвах палітычных партый і грамадскіх арганізацый у Беларусі, Аляксандр Лукашэнка 7 верасня 2006 года выдаў указ, якім дазволіў новаму праўладнаму Саюзу пісьменнікаў ужываць у назве «Беларусь», гэтым указам праўладны Саюз таксама вызвалены ад падатку на прыбытак і дададзеную вартасць, а незалежны Саюз пазбаўлены права ўжываць у назве «Беларусь». Незалежны Саюз пазбавілі ранейшай дзяржаўнай падтрымкі, вымусілі пакінуць Дом літаратара. Новаму Саюзу пісьменнікаў Беларусі перадалі літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвую газету «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў стары Саюз. Пры гэтым тыражы газеты «Літаратура і мастацтва» ў 2006—2020 гадах, паводле падлікаў Міхася Скоблы, зменшыліся амаль у 10 разоў.

14 жніўня 2020 года, у час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі выдаў заяву, у якой заклікаў бакі да прымірэння. Былі выказаны спадзяванні на каментарыі МУС датычна гвалту супраць пратэстоўцаў, таксама Саюз заклікаў вызваліць мірных затрыманых.

Пасля пачатку палітычных рэпрэсій у Саюз пачалі прымаць дзяржаўных прапагандыстаў. Так, у 2022 годзе стала вядома, што раней членамі сталі Андрэй Мукавозчык і Людміла Гладкая. Тым самым часам у раздзеле афіцыйных заяў Саюза пісьменнікаў Беларусі публікуюць заявы сяброў саюза супраць «прапаганды памагатых фашыстаў», такіх як Ларыса Геніюш, Францішак Аляхновіч, Наталля Арсеннева. У гэтых жа заявах беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг параўноўваецца з фашысцкім. У 2023 годзе аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык.

Старшыні Мікалай Чаргінец (8 лютага 2005 — 22 сакавіка 2022); Алесь Карлюкевіч (з 22 сакавіка 2022).

Структура На 2016 год колькасць членаў Саюза складала больш за 600 чалавек, аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. На 2021 г. колькасць членаў, паводле СПБ, перавысіла 700Гісторыя СПБ. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкіСтруктура СПБ . Таксама заяўлялася пра творчыя клубы СПБ, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурную студыюСоюз писателей Беларуси в 2006 году познакомил читателей с творчеством 43 новых поэтов. Сярод членаў СПБ лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і медалёў, дактары і кандыдаты навук.

Аддзяленні На 2021 год Саюз пісьменнікаў Беларусі налічваў каля 530 членаў у 7 аддзяленнях. На 6 абласных аддзяленняў прыпадала менш за палову членаў (46 %). Брэсцкае абласное аддзяленне. Створана 15 снежня 2005 года 13-ю пісьменнікамі. Першым старшынёй быў Анатоль Крэйдзіч. У снежні 2006 года адчынілі сядзібу ў Брэсце па праспекце Машэрава, д. 75, корп. 1. 19 снежня 2016 года старшынёй стала Таццяна Дземідовіч. З 2006 года ладзіць рэспубліканскі фэст рускай паэзіі, у рамках якога праходзіць конкурс маладых паэтаў. На 24 лютага 2021 года налічвала 51 пісьменніка. Віцебскае абласное аддзяленне. Заснавана 2 снежня 2005 года. Мае сядзібу ў Віцебску па вул. Праўды, д. 18. Уручае літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі штогод і прэмію імя Уладзіміра Караткевіча аднойчы на 5 гадоў (2020 год). Старшынёй з’яўляецца Тамара Гусачэнка. На 2021 год налічвала 46 пісьменніц і пісьменнікаў. Гродзенскае абласное аддзяленне. Утворана ў снежні 2005 года. Мае сядзібу ў Гродна па Савецкай вул., д. 31. Пасаду старшыні займае Людміла Кебіч. На 13 красавіка 2021 года налічвала 41 члена. Гомельскае абласное аддзяленне. Створана ў лістападзе 2005 года 13-ю пісьменнікамі. У снежні 2006 года адчынілі сядзібу ў Жыткавічах па вул. К. Маркса, д. 8. У маі 2007 года стварылі сядзібу ў Гомелі па Савецкай вул., д. 126. З 2010 года сталі ладзіць міжнароднае штогадовае свята «Славянскія літаратурныя дажынкі». З 2013 года ладзяць літаратурны конкурс з уручэннем прэміі імя Кірылы Тураўскага. З 4 снежня 2016 года старшынёй з’яўляецца Уладзімір Гаўрыловіч. На 2021 год налічвала 65 пісьменніц і пісьменнікаў, з якіх большасць у Гомелі, а рэшта ў 9 з 21 раёнаў Гомельскай вобласці. Магілёўскае абласное аддзяленне. Заснавана 14 снежня 2005 года. Першым старшынёй быў Уладзімір Дуктаў. З 2009 года выдае літаратурны альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». Мае сядзібу ў Магілёве па Першамайскай вул., д. 89. З 2016 года старшынёй з’яўляецца Аляксандр Казека. На 23 кастрычніка 2020 года налічвала 39 пісьменніц і пісьменнікаў. Мінскае абласное аддзяленне. Створана ў 2006 годзе. Першым старшынёй быў Рыгор Сакалоўскі. У 2011—2016 гадах яго ўзначальваў Алесь Карлюкевіч. У 2017—2022 гадах аддзяленне ўзначальвала Святлана Быкава. З 2022 года старшыня — празаік Леанід Крыванос. На 10 чэрвеня 2021 года налічвала 87 членаў. Сядзіба размяшчаецца ў Мінску па адрасе Плошча Свабоды, д. 13, пак. 1. Мінскае гарадское аддзяленне. Утворана 16 снежня 2005 года. Старшынёй стаў Міхась Пазнякоў. Штогод уручае маладым творцам да 30 гадоў прэмію «Адкрыццё года». У 2011 годзе распачалі выпуск кніжных серый «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення СПБ» і «Мінскія маладыя галасы». У 2016 годзе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы заснавалі Мінскі гарадскі тэатр паэзіі. У 2017 годзе заснавалі літаратурныя прэміі ў намінацыях «Проза», «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». Месціцца ў Мінску па вул. Фрунзэ, д. 5. На 26 красавіка 2021 года налічвала 288 пісьменніц і пісьменнікаў, што складала звыш паловы ад усіх членаў СПБ (54 %).

У канцы 2023 года ў складзе Саюза пісьменнікаў Беларусі налічвалася болей чым 700 літаратараўПра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі? (27.12. 2023).

Крытыка Каля 70 % членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі рускамоўныя, частка з іх адмоўна ставіцца да беларускай літаратуры, аддаючы перавагу рускай. Мікалай Чаргінец, які больш за 15 гадоў узначальваў СПБ, прынцыпова не гаварыў па-беларуску.

Шэраг вядомых беларускіх творцаў з цягам часу пакінулі прарэжымны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод іх празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла. Большасць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў умовай захавання працоўнага месца. Па меры зыходу з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах яны пакінулі і саюз. Пісьменнікі, якія выйшлі з СПБ, называлі далейшае членства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі.

Палітолаг Вольф Рубінчык крытыкаваў СПБ за тэндэнцыйна праведзенае даследаванне запатрабаванасці кніг у беларускіх бібліятэках (2019—2021)https://belisrael.info/?p=28973, а таксама за маніпуляванне з нумарацыяй з’езда 22 сакавіка 2022 года (з’езд названы 25-м, нягледзячы на тое, што папярэдні, у 2016 годзе, лічыўся 3-м). Непаслядоўнасць у нумарацыі звязваецца з тым, што ўвосень 2021 года быў фармальна ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, і ў СПБ вырашылі забраць тое, што «кепска ляжала» — амаль 90-гадовую гісторыю пісьменніцкай арганізацыі. Паводле Вольфа Рубінчыка, паводзіны арганізатараў з’езда ў сакавіку 2022 года можна трактаваць як марадзёрстваhttps://belisrael.info/?p=30254.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Саюза пісьменнікаў Беларусі Зварот устаноўчага сходу Саюза пісьменнікаў Беларусі да літаратурнай грамадскасці краіны