Аўтамабіль-цыстэрна -- аўтамабіль, абсталяваны цыстэрнай. Прызначаны для перавозкі і часовага захоўвання вадкасцяў (нафтапрадуктаў, харчовых прадуктаў), сыпучых грузаў, звадкаваных газаў.

Параметры цыстэрны Ёмістасць цыстэрны складае ад 0,8 да 40 кубаметраў. Яна можа мець цыліндрычную, канічную, эліптычную, прамавугольную, чамаданную форму. Матэрыялы, з якіх вырабляюць цыстэрну — сталь, алюмініевыя сплавы, нержавеючая сталь або пластмаса. Чорнае жалеза выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага матэрыялу ўсё радзей, гэта звязана з яго адносна высокай вагаю адносна алюмініевых сплаваў ці нержавеючай сталі. Алюмініевыя сплавы выкарыстоўваюцца пры вытворчасці цыстэрн для перавозкі светлых нафтапрадуктаў, нержавеючая сталь — пры вытворчасці цыстэрн для перавозкі харчовых вадкасцяў, хімічных вадкасцяў, паліва.

Некаторыя тыпы перавазімых прадуктаў патрабуюць прытрымлівацца тэмпературнага рэжыму, што, у сваю чаргу, адлюстроўваецца на канструкцыі цыстэрн — з ізаляцыяй (бітум, малако і іншыя) ці без ізаляцыі (светлыя нафтапрадукты). Цыстэрны могуць быць шматсекцыйнымі ці монасекцыйнымі.

Віды аўтамабіляў-цыстэрн Бензавоз Малакавоз Цэментавоз Вадавоз Аўтамабіль-газавоз Аўтацыстэрна пажарная

Гл. таксама Прылада зазямлення цыстэрн Бензавоз Вагон-цыстэрна Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі