Дзмітрый Яшын (нар. ) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Елімай» з Семея.

Клубная кар’ера Ва ўзросце 19 гадоў далучыўся да грозненскага «Церака». Выступаў спачатку за дубль і фарм-клуб «Церак-2», пазней аддаваўся ў арэнды — у ФНЛ гуляў за саратаўскі «Сокал» і іркуцкі «Байкал», у Другім дывізіёне за «Арол».

У сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком беларускага клуба «Крумкачы». Здолеў стаць адным з асноўных абаронцаў каманды. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся з арэнды ў «Церак», аднак у лютым 2017 года стаў іграком мінчан ужо на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Пачынаў сезон іграком асновы. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду.

У жніўні 2017 года стаў іграком армянскага «Гандзасара». Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб і ў жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Промнем». У «Промні» замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт на сезон 2019.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў асноўным абаронцам магіляўчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2020 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату 2020. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ». У снежні 2023 года перайшоў у «Елімай».

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2018 Уладальнік Кубка Арменіі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Арол Катэгорыя:Ігракі ФК Байкал Іркуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гандзасар Капан Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Елімай Семей