Сяржук Сыс (нар. , в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, праваабаронца.

Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта.

Выкладаў беларускую мову і літаратуру. Працаваў жур­на­лістам і ў рэкламных кампаніях. З 2007 года далучыўся да дзейнасці Права­абарончага цэнтра “Вясна”.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭНа. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».

Жыў і Мінску. Пакінуў Беларусь з прычыны крымінальнага пераследу за пра­ваабарончую дзейнасць.

Творчасць У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”. Аўтар кніг вершаў “За трапяткім матыльком кахання” (2000), «Стрэмка» (2011), «Павук» (2014) і «DOM» (2024). Вершы друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Творы перакладаліся на дзясяткі еўрапейскіх моў.

Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). 

Прызнанне Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008). Пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з кастрычніка 2010).

Літаратура Сыс Сяржук // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by Сыс Сяргей // Камунікат: Нашы аўтары — Эл.рэсурс http://kamunikat.org Алесь Бяляцкі // «Светлы смутак па вечнай Радзіме» — Эл.рэсурс Сяргей Сыс

Спасылкі Вершы // Дзеяслоў № 2 Вершы // Дзеяслоў № 19 Вершы // Дзеяслоў № 36 Вершы і пераклады С. Сыса // Стихи.ру Сяржук Сыс чытае верш «Парцалянавыя лялькі»

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў