Ерытасардака́н ( — «Маладзёжная») — станцыя Ерэванскага метрапалітэна.

Гісторыя

Адкрылася 8 сакавіка 1981 года.

Апісанне Станцыя размешчана ў цэнтры Ерэвана, у раёне Кентрон (даслоўны пераклад — «цэнтр») з выхадам на вуліцу Ісаакяна, оперны тэатр і плошчу Францыі. Хоць «Ерытасардакан» з армянскага перакладаецца даслоўна «Маладзёжная», руская назва на паказальніках у метрапалітэне ўяўляе сабою транслітарацыю армянскай (у адрозненне ад станцыі «Барэкамуцюн», для якой прынята перакладная назва «Дружба»). Вялікая колькасць моладзі, якая вучыцца ў навучальных установах у блізкіх да станцыі метро кварталах, і дала назву гэтай станцыі метрапалітэна.

Спасылкі «Еритасардакан» на новом «Мире метро» Материал о станции на сайте «Мир метро»

Катэгорыя:Станцыі Ерэванскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:1981 год у Ерэване