Магілёўская шаша (Харкаўскі лес) — урочышча на паўднёва-усходняй ўскраіне г. Орша, цяпер Мікрараён-3, месца масавых расстрэлаў, якія праводзіліся НКУС у 1930—1950 гадах. На дадзены момант месца расстрэлаў і пахавання ахвяр рэпрэсій не ўшанаванае, не мае памятных знакаў, нягледзячы на тое, што ў 1991 годзе Аршанскі гарвыканкам прыняў рашэнне на ўсталяванне мемарыяльнага знака на месцы масавых расстрэлаў Кабыляцкая гара і Магілёўская шаша. У 1990-я гады месца расстрэлаў у Харкаўскім лесе было ўшанаванае крыжам.

Спасылкі Смяротнае пакаранне ў Беларусі, Вільня 2015 Месца расстрэлаў у прыгарадным лесе ў Оршы, па Магілёўскай шашы. Расстрэльны лес, Магілёўская шаша каля Оршы Ці ўшануюць памяць расстраляных святароў? «Крумкачы» на Кабыляцкай гары Памяць пра расстраляных у Воршы святароў

Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:правы чалавека Катэгорыя:Орша