ААТ «Белшына» — беларускае прамысловае прадпрыемства, якое вырабляе аўтамабільныя шыныОАО «БЕЛШИНА», УНП 700016217.
Адно з найбуйнейшых вытворцаў у шыннай галіне СНД, выпускае больш за 300 тыпаразмераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машынЕС возобновил санкции против белорусской «Белшины».
Кампанія аб’ядноўвае завод буйнагабарытных шын, завод масавых шын, завод звышбуйнагабарытных шын, механічны завод, іншыя падраздзяленні для арганізацыі вытворчасці і збыту прадукцыі.
Гісторыя 25 сакавіка 1963 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову, якая прадугледжвала будаўніцтва ў Бабруйску Беларускага шыннага камбіната (БШК).
А ў ноч з 31 снежня 1971 на 1 студзеня 1972 года на эксперыментальным участку блока механічных вытворчасцяў выпушчана першая беларуская шына для 27-тоннага аўтамабіля БелАЗДорогу «Зубру». С чего начиналась история ОАО «Белшина».
Міжнародныя санкцыі ААТ «Белшына» знаходзіцца ў санкцыйным санкцыйны спісе ЗША з 2011 года (але з 2015 па 2021 год санкцыі супраць яе былі прыпыненыя).
ААТ «Белшына» было ўключана ў санкцыйны спіс Еўрасаюза 2 снежня 2021 года. Прадпрыемства абскардзіла рашэнне Савета ЕС у Судзе Еўрапейскага Саюза. У сакавіку 2024 года Суд ЕС зняў санкцыі з «Белшыны».
20 снежня 2021 года кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя. У 2022 годзе да санкцый супраць «Белшыны» далучыліся Украіна і Японія.
26 лютага 2026 года Савет Еўрапейскага Саюза аднавіў рэжым санкцый у дачыненні да прадпрыемстваЕС повторно ввел санкции против «Белшины», которые ранее отменил суд.
Гл. таксама Прамысловасць Беларусі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Бабруйска Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы Катэгорыя:1963 год у Бабруйску Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС