Аляксандр Аганесавіч Таманян, Аляксандр Іванавіч Таманя́н (; 4(16) сакавіка 1878, Краснадар — , Ерэван) — армянскі архітэктар, народны архітэктар Арменіі (1924).
Біяграфія Скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў у 1904 годзе. У ранніх творах (вялікі асабняк Шчарбатава на вуліцы Чайкоўскага ў Маскве (1911—1913); комплекс санаторыя ў Кратава (1913—1923); і інш.) распрацоўваў прынцыпы класіцызму. З 1923 года жыў і працаваў у Ерэване. Стварыў першы генеральны план рэканструкцыі Ерэвана (зацверджаны ў 1924 годзе), праекты планіроўкі Ленінакана (1925), Эчміядзіна (1927—1928) і іншых гарадоў. Па яго праектах пабудаваны Дом урада Арменіі (1926—1941, Сталінская прэмія, 1942); будынак Тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава (1926—1953). Творчасць Таманяна адыграла важную ролю ў фарміраванні архітэктуры Арменіі. У яго гонар названа вуліца ў Ерэване.
Зноскі
Літаратура
Таманя́н Александр Иванович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 278. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Спасылкі Александр Таманян. Великий Архитектор ХХ века Заруи Таманян Александру Таманяну 145 лет: в день рождения великого архитектора // Армянский музей Москвы и культуры наций Великий зодчий, подаривший армянам современный Ереван // Союз Армян России (Краснодарский край)
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Арменіі Катэгорыя:Архітэктары Царскага Сяла (Пушкіна) Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Рэстаўратары СССР Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Архітэктары класіцызму