Нікольскае () — горад (з 1990 года) у Расіі, у Тосненскім раёне Ленінградскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Нікольскага гарадскога паселішча. Знаходзіцца ў паўночнай частцы раёна на рацэ Тосна (прыток Нявы), на паўднёвы ўсход ад мяжы Санкт-Пецярбурга, за 30 км на поўнач ад Тосна.

Горад выцягнуты з поўначы на поўдзень уздоўж аўтадарогі Н223 (Атраднае — Ульянаўка).

У горадзе налічваецца 35 вуліц і завулкаў. Галоўнай магістраллю з'яўляецца Савецкі праспект.

Катэгорыя:Гарады Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1710 годзе