SES-10 — геастацыянарны спадарожнік сувязі, які належыць люксембургскаму спадарожнікаваму аператару, кампаніі SES. Спадарожнік прызначаны для прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг для Мексікі, Цэнтральнай Амерыкі, Карыбскіх астравоў, іспанамоўных краін Паўднёвай Амерыкі і Бразіліі.
Пабудаваны на базе касмічнай платформы Eurostar-E3000 кампаніяй Airbus Defence and Space, кантракт быў падпісаны ў лютым 2014 года. Стартавая маса спадарожніка складае 5281,7 кг. Магутнасць — 13 кВт. Будзе выкарыстоўваць рухальную ўстаноўку на двухкампанентным хімічным паліве для дасягнення пункта стаяння на геастацыянарнай арбіце і электрычныя (плазменныя) рухавікі для ўтрымання пазіцыі і манеўравання. Чаканы тэрмін службы спадарожніка — 15 гадоў.
На спадарожнік усталяваны 55 транспондараў Ku-дыяпазону.
Спадарожнік будзе знаходзіцца на арбітальнай пазіцыі 67° заходняй даўгаты і мусіць замяніць спадарожнікі і , якія былі запушчаны ў 1997 і 1999 гадах адпаведна і набліжаюцца да завяршэння тэрміна сваёй эксплуатацыі.
30 жніўня 2016 года было абвешчана пра пагадненне паміж кампаніямі SES і SpaceX, па запуску спадарожніка SES-10 ракетай-носьбітам Falcon 9 з паўторным выкарыстаннем першай ступенні, якая вярнулася на плаваючую платформу «Of Course I Still Love You» у красавіку 2016 года, пасля запуску грузавога карабля Dragon у рамках місіі забеспячэння SpaceX CRS-8. Запуск планаваўся на лістапад 2016 года, але быў адкладзены з-за аварыі Falcon 9 у верасні.
16 студзеня 2017 года спадарожнік быў дастаўлены з Тулузы (Францыя) на мыс Канаверал для падрыхтоўкі да запуску.
27 сакавіка быў выкананы перадстартавы выпрабавальны прапал першай ступені на стартавай пляцоўцы.
Запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з першай ступенню, якая ўпершыню выкарыстоўваецца паўторна, адбыўся 30 сакавіка 2017 года ў 22:27 UTC са стартавага комплексу LC-39A, размешчанага на тэрыторыі Касмічным цэнтры імя Кенэдзі. Першая ступень у другі раз паспяхова села на платформу «Of Course I Still Love You».
Фотагалерэя
Спасылкі SpaceX SES-10 Mission Overview — афіцыйны прэс-кіт місіі запуску.
Катэгорыя:Спадарожнікі сувязі на геастацыянарнай арбіце