Талья́ці (, да 1964 года — ) — горад (з 1780 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 705,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1737 годзе.
Горад размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Волгі, на яе левым беразе, за 95 км уверх па цячэнні ад Самары.
Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтр. Горадаўтваральным прадпрыемствам з’яўляецца ААТ «АўтаВАЗ». Таксама ў горадзе размешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасці аўтакампанентаў і матэрыялаў, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе размешчаныя заводы цэментавага машынабудавання, суднарамонтна-механічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталявання, завод ахоўных пакрыццяў і пластмас, «Завод тэхналагічнага абсталявання». Таксама развіты хімічная галіна і электраэнергетыка.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары St1m (Мікіта Лягосцеў, Billy Milligan; нар. 1986) — нямецкі рэпер расійскага паходжання. Алена Парцягіна (нар. 1996) — расійская гандбалістка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі О городском округе Тольятти // Официальный сайт Думы городского округа Тольятти Пальмиро Тольятти // Проект ARTEFACT — гид по музеям России с технологией дополненной реальности
Катэгорыя:Гарады Самарскай вобласці Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1737 годзе