Адамо́віч — беларускае і польскае прозвішча. Утворана ад імя Адам.

Вядомыя носьбіты Адам Фердынанд Адамовіч (1802—1881) — вучоны-медык. Аляксандр Фаміч Адамовіч (1900—1937) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Андрэй Адамовіч — беларускі паэт, празаік. Антон Адамовіч (Антон Яўстаф’евіч Адамовіч) (1909—1998) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст і празаік. Алесь Адамовіч (Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч) (1926—1994) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Баляслаў Адамовіч (1898—1979) — амерыканскі прадпрымальнік і лётчык-аматар, ураджэнец Беларусі, вядомы сваім пералётам праз Атлантычны акіян ў 1934 годзе разам з братам Восіпам. Восіп Адамовіч (1893—1970) — амерыканскі прадпрымальнік і лётчык-аматар, ураджэнец Беларусі, вядомы сваім пералётам праз Атлантычны акіян ў 1934 годзе разам з братам Баляславам.

Галіна Яўгенаўна Адамовіч — беларускі літаратуразнавец. Ігар Мікалаевіч Адамовіч — беларускі жывапісец і графік. Людвіг Фларыянавіч Адамовіч (1823—1887) — вучоны-медык. Наталля Аляксандраўна Адамовіч (1954—2026) — беларускі філолаг, музеязнавец. Павел Адамовіч (1965—2019) — мэр горада Гданьск (Польшча). Святлана Піліпаўна Адамовіч (нар. 1948) — беларускі гісторык, мастацтвазнаўца, архівіст. Святлана Станіславаўна Адамовіч — беларускі жывапісец і графік. Славамір Адамовіч (Славамір Генрыхавіч Адамовіч) (нар. 1962) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч. Язэп Аляксандравіч Адамовіч (1897—1937) — беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч. Ян Уладзіміравіч Адамовіч (1924—2013) — польскі паэт.