Чырвоны мост (), таксама вядомы як Стары Разданскі мост, або Мост хаджы Плаві () — рэшткі моста цераз раку Раздан у Ерэване, сталіцы Арменіі. Назву «чырвоны» атрымаў ад вулканічнага туфу, з якога быў узведзеныYervand Shahaziz, The Old Yerevan (Հին Երևանը), pp. 186-187.
Агульная даўжыня моста дасягала 80 м, вышыня — 11 м. Мост меў чатыры пралёты: два ў сярэдзіне, два па берагах ракі РазданV. M. Harutyunyan, Caravanserais and bridges of the Medieval Armenia (Միջնադարյան Հայաստանի քարավանատներն ու կամուրջները), pp. 12. Раней на яго месцы існаваў іншы мост, які з'явіўся ў Сярэднявеччы і меў асабліва важнае значэнне, паколькі па ім ішлі ўсе караваны ў горад. Мост злучаў Ерэванскую крэпасць і Арарацкую даліну. У 1679 годзе стары мост быў разбураны землетрасеннем, яго аднавілі на сродкі гараджаніна хаджы Плаві, чыё імя пасля пэўны час і насіў мост. Чырвоны мост быў перабудаваны ў 1851 годзе і стаў уяўляць сабой двухпралётную канструкцыю, па канцах якой было яшчэ па адным праёме для пропуску паліўнай вады. Аднак пасля будаўніцтва моста Перамогі Чырвоны мост быў закінуты Цікавыя масты ў Арменіі .
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
«Незнакомый Ереван» Марка Григоряна Пеший тур по Еревану: ущелье реки Раздан Тадэвос Акапян: Гісторыя Ерэвана (1500-1800 гг.) Выдавецтва Ерэванскага ДУ, 1971, с. 373
Катэгорыя:Масты Ерэвана Катэгорыя:Масты цераз Раздан Катэгорыя:З’явіліся ў 1679 годзе